Фотаздымкі (18)
  • 31 ліпеня 1989

    Дзень нараджэння

    Нарадзілася ў горадзе Менску

  • год 1996 7 гадоў

    Пачынае займацца тэнісам

    Пачынае займацца тэнісам у Менску

  • год 2002 13 гадоў

    Міжнародныя юнацкія турніры

    Пачатак выступленняў на міжнародных юнацкіх турнірах
  • год 2003 14 гадоў

    Турнір у Ташкенце

    Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у Ташкенце

  • чэрвень 2004 14 гадоў

    Уімблдон

    Перамога на юнацкім турніру «Вялікага шлема»: Уімблдон у парным разрадзе разам з беларускаю Вольгай Гаварцовай

  • кастрычнік 2004 15 гадоў

    Пераезд у Іспанію

    Перабралася ў Марбеллю (Іспанія), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер Штэфі Граф. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар -...

  • студзень 2005 15 гадоў

    Australian Open

    Перамога на юнацкім турніру Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open) у адзіночным і парным разрадах
  • 31 студзеня 2005 15 гадоў

    Першы радок у рэйтынгу

    Дзякуючы гэтым дасягненням Азаранка заняла першы радок у рэйтынгу дзяўчын-тэнісістак ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў, а па выніках сезону стала чэмпіёнкаю свету сярод юніёрак па версіі...

  • чэрвень 2005 15 гадоў

    Roland Garros

    Перамога на юнацкім турніру Адкрытага чэмпіяната Францыі (Roland Garros) у парным разрадзе разам з вянгеркай Агнеш Савай

  • верасень 2005 16 гадоў

    Адкрыты чэмпіянат ЗША

    Перамога на юнацкім турніру Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе

  • кастрычнік 2005 16 гадоў

    200 лепшых

    2005 год стаў апошнім у юніёрскай кар'еры Азаранкі – у кастрычніку 2005 года яна была ўжо ў шэрагу 200 лепшых тэнісістак свету: у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) яна займала 149-е месца
  • год 2007 18 гадоў

    US Open

    Вікторыя Азаранка ў пары з Максімам Мірным выйграе свой першы дарослы турнір Вялікага шлема ў змешаным парным разрадзе – беларуская пара не мае роўных на Адкрытым чэмпіянаце ЗША
  • чэрвень 2008 18 гадоў

    Roland Garros

    Таксама ў змешаным парным разрадзе Вікторыя Азаранка ў пары з амерыканскім тэнісістам Бобам Браянам здабывае тытул на Адкрытым чэмпіянаце Францыі
  • 10 студзеня 2009 19 гадоў

    Турнір WTA

    Вікторыя ўпершыню ў кар'еры перамагла на турніры WTA (Брысбен, прызавы фонд $220 тыс.), перайграўшы францужанку Марыён Барталі

  • 22 лютага 2009 19 гадоў

    WTA Regions Morgan Championships-2009

    Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA Regions Morgan Championships-2009, які праходзіў у Мэмфісе (ЗША). Гэты турнір яна выйграла не толькі ў адзіночным, але і ў парным разрадах (разам з датчанкаю...

  • сакавік 2009 19 гадоў

    Турніры ў Індыян Уэлсе

    На турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам $4,5 млн. Вікторыя Азаранка стала пераможцай жаночых парных спаборніцтваў (разам з расіянкаю Верай Званаровай) і дайшла да паўфіналу...

  • 23 сакавіка 2009 19 гадоў

    10-ая

    У апублікаваным рэйтынгу WTA Азаранка заняла 10-ю пазіцыю, як у адзіночным, так і ў парным разрадах, упершыню ў кар'еры прабіўшыся ў дзясятку мацнейшых тэнісістак свету

  • 4 красавіка 2009 19 гадоў

    Супер-турнір WTA

    Найлепшая беларуская тэнісістка стала пераможцаю супер-турніру WTA ў Маямі з прызавым фондам $4,5 млн. На шляху да перамогі яна перайграла аўстралійку Саманту Стосур, расіянку Святлану...

  • снежань 2009 20 гадоў

    7-ая

    Па выніках 2009 года ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца, выйграўшы 45 з 60 праведзеных матчаў, здабыўшы тры тытулы ў адзіночным і два – у парным разрадах і ўпершыню ў кар'еры...

  • студзень 2010 20 гадоў

    Турнір ў Сіднэі

    Вікторыя дайшла да чвэрцьфіналу турніру ў Сіднэі, прайграўшы расіянцы Алене Дзяменцьевай
  • люты 2010 20 гадоў

    Турнір ў Дубаі

    На турніры ў Дубаі Вікторыя дайшла да фіналу, дзе прайграла былой першай ракетцы свету Вінус Уільямс. Увесь час Азаранка мела сур'ёзныя праблемы са здароўем і кепскімі фізічнымі...

  • 29 ліпеня 2010 20 гадоў

    Заслужаны майстар спорту

    Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь

  • 1 жніўня 2010 21 год

    Турнір у Стэнфардзе

    Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс., у фінале перайграўшы Марыю Шарапаву

  • 24 кастрычніка 2010 21 год

    Кубак Крамля

    У Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля. Дасягнутыя вынікі дазволілі беларусцы вярнуцца ў Топ-10 WTA і зноў удзельнічаць у Выніковым турніры WTA ў Дохе

  • 2 красавіка 2011 21 год

    Турнір у Маямі

    Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу

  • 10 красавіка 2011 21 год

    5-ая

    Вікторыя выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай Марбэллі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу

  • верасень 2011 22 гады

    3-яя

    Азаранка ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу WTA

  • 13 студзеня 2012 22 гады

    Турнір у Сіднэі

    Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Сіднэі (Аўстралія) з прызавым фондам $637 тыс

  • 28 студзеня 2012 22 гады

    Australian Open

    Выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі – пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (першаю беларускаю ў фінале турніраў...

  • 28 студзеня 2012 22 гады

    Ордэн Айчыны III ступені

    Атрымала Ордэн Айчыны III ступені

  • 30 студзеня 2012 22 гады

    Першая

    Вікторыя Азаранка ўзначальвае сусветны рейтынг WTA

  • 4 жніўня 2012 23 гады

    Бронза на Алімпіядзе

    Вікторыя Азаранка выйграла матч за бронзавы медаль у расіянкі Марыі Кірыленкі на Алімпіядзе

  • 5 жніўня 2012 23 гады

    Залаты медаль

    Беларуская змешаная тэнісная пара ў складзе Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранкі выйграла золата – беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі

  • 23 студзеня 2013 23 гады

    Australian Open

    Вікторыя Азаранка другі раз запар выйграла Australian Open, калі перамагла ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу)

  • 17 лютага 2013 23 гады

    Турніру ў Дохе

    Паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Дохе, упершыню з 2009 года перамагла Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна...

  • 18 лютага 2013 23 гады

    Другая

    Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка — на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень

  • люты 2013 23 гады

    Адмовілася ад турніру ў Дубаі

    Пасля перамогі ў Досе Вікторыя адмовілася ад удзелу ў прадстаўнічым турніры ў Дубаі з прычыны траўмы. Паводле рашэння Жаночай тэніснай асацыяцыі, за адмову Вікторыя была аштрафанавая на...

  • сакавік 2013 23 гады

    Індыян Уэлс

    На турніры ў Індыян Уэлс Азаранка не абараніла тытулу, не выйшаўшы ў чвэрцьфінале на матч супраць Каралін Вазняцкі з прычыны траўмы правага галенастопу
  • 13 траўня 2013 23 гады

    Клуб $20 000 000

    На супертурніры ў Рыме Вікторыя палепшыла леташні вынік, дайшоўшы да фіналу. У матчы за тытул яна саступіла ў дзвюх партыях Сярэне Уільямс. Тым не менш, фінал у Рыме дазволіў Вікторыі...

  • 27 траўня 2013 23 гады

    Адкрыты чэмпіянат Францыі

    Перад пачаткам Адкрытага чэмпіянату Францыі Вікторыя Азаранка займала 3 месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і 3 месца ў Чампіёнскай гонцы WTA. Выступленні ў Парыжы прайшлі ўдала:...

  • 24 чэрвеня 2013 23 гады

    Уімблдон

    Выступленне на Уімблдоне скончылася для беларускай тэнісісткі ў першым крузе: у матчы супраць партугальскай тэнісісткі Марыі Кэлер на пачатку другога сэта Вікторыя атрымала траўму...

  • 29 ліпеня 2013 23 гады

    Карлсбад

    Дайшла да фіналу спаборніцтваў, саступіўшы ў матчы за тытул Саманце Стосур у двух сэтах (2:6, 3:6). Тым не менш, у рэйтынгу Азаранка зноў абышла Марыю Шарапаву, стаўшы другой ракеткаю свету

  • 5 жніўня 2013 24 гады

    Адмовілася ад турніру ў Таронта

    Вікторыя адмовілася ад удзелу ў турніры ў Таронта з-за боляў у спіне

  • 12 жніўня 2013 24 гады

    Супертурнір ў Цынцынаці

    У фінале ў зацятай барацьбе другі раз у сезоне і трэці раз у кар'еры адолела Сярэну Уільямс — 2:6, 6:2, 7:6 (8:6). Тытул пераможцы Цынцынаці стаў для Вікторыі Азаранкі 3-м у сезоне і 17-м у кар'еры

  • 26 жніўня 2013 24 гады

    Адкрыты чэмпіянат ЗША

    На нью-ёрскіх кортах Азаранка паўтарыла сваё леташняе дасягненне, дайшоўшы да фіналу спаборніцтваў, дзе зноў у трох сэтах (5:7, 7:6 (8:6), 1:6) саступіла лідару сусветнага рэйтынгу Сярэне Уільямс

  • 24 верасня 2013 24 гады

    Турнір у Токіа

    Азаранка саступіла ў першым крузе экс-першай ракетцы свету Вінус Уільямс

  • 30 верасня 2013 24 гады

    Адкрыты чэмпіянат Кітая

    Вікторыя саступіла ў першым крузе нямецкай тэнісістцы Андрэа Петкавіч

  • 28 кастрычніка 2013 24 гады

    Выніковы турнір

    Групавы этап беларуская тэнісістка пачала з перамогі. На жаль, выйсці з групы Вікторыі перашкодзіла траўма. Аднак па выніках года Азаранка захавала другое месца ў рэйтынгу Жаночай...

  • 30 снежня 2013 24 гады

    Турнір ў Брысбэне

    Дайшоўшы да фіналу, Вікторыя прайграла заўзятай канкурэнтцы Сярэне Уільямс з лікам 4:6, 5:7

  • 13 студзеня 2014 24 гады

    Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі

    У чвэрцьфінальным паядынку Вікторыя нечакана саступіла ў трох сэтах менш тытулаванай польцы Агнешке Радванскай

  • 8 сакавіка 2014 24 гады

    Індыян-Уэлс

    Чацвёртая ракетка свету Вікторыя Азаранка прайграла амерыканскай тэнісістцы Лаўран Дэвіс, якая займае 66-е месца ў рэйтынгу WTA, у матчы другога кола турніру ў Індыян-Ўэлсу – 0:6, 6:7 (2:7)

  • 12 сакавіка 2014 24 гады

    Знялася са спаборніцтваў

    Вікторыя Азаранка, якая займае чацвёрты радок у рэйтынгу ВТА, знялася са спаборніцтваў Sony Open серыі «Прэм'ер» з прызавым фондам 5,427 мільёна даляраў. Прычынай такога вырашэння Азаранка стала...

  • 21 сакавіка 2014 24 гады

    Знялася з турніру ў Мантэрэі

    Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Мантэрэі

  • 23 красавіка 2014 24 гады

    Самая высокааплатная спартоўка Еўропы

    Вікторыя Азаранка ўзначаліла рэйтынг самых высокааплатных спартовак Еўропы. Рэйтынг склаў часопіс ESPN, які штогод публікуе свой «грашовы выпуск» па выніках года па розных кантынентах....

  • 25 чэрвеня 2014 24 гады

    Вылет з Уімблдону

    У матчы другога раўнду Адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе Вікторыя Азаранка прайграла Баяне Ёваноўскай (№45 сусветнага рэйтынгу) з лікам 3-6, 6-3, 5-7

  • 6 жніўня 2014 25 гадоў

    400-ая перамога ў кар'еры

    Вікторыя Азаранка (№ 11 рэйтынгу BTA) з перамогі стартавала на турніры Rogers Cup у канадскім Манрэалі з прызавым фондам $2 440 070. Пасеяная пад 8-м нумарам беларуская тэнісістка пачала выступ адразу...

  • 9 жніўня 2014 25 гадоў

    Прайграла Радваньскай

    У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка ўсяго за 1 гадзіну 5 хвілін прайграла пятай ракетцы свету Агнешцы Радваньскай з Польшчы – 2:6, 2:6
  • 4 верасня 2014 25 гадоў

    Саступіла ў чвэрцьфінале US Open

    Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале US Open саступіла расейцы Кацярыне Макаравай — 4:6, 2:6. Гэтая параза істотна адбілася на яе рэйтынгу ў WTA - яна пакінула Топ-20.

  • 28 лютага 2015 25 гадоў

    Параза ў фінале

    Вікторыя Азаранка пацярпела паразу ў фінале турніра ў Дохе​ ад чэшкі Люцыі Шафаржавай — 4:6, 3:6. Для Вікторыі гэта быў першы фінал за апошнія 14 месяцаў.

  • 9 студзеня 2016 26 гадоў

    Перамога ў Брысбене

    Вікторыя Азаранка перамагла на турніры ВТА ў Брысбене

  • 27 студзеня 2016 26 гадоў

    Параза у 1/4 Australian Open

    У гульні 1/4 фіналу Australian Open Вікторыя Азаранка зазнала паразу ад немкі Ангеліцы Кербер - 3:6, 5:7. Такім чынам Кербер узяла рэванш за паразу ад Азаранкі ў фінале турніру ў Брысбэне 9 студзеня.

  • 20 сакавіка 2016 26 гадоў

    Перамога ў Індзіан-Уэлсе

    Вікторыя Азаранка перамагла Сірэну Ўільямс у фінале з лікам 6:4 6:4
  • 2 красавіка 2016 26 гадоў

    Перамога ў Маямі

    У фінале турніра Маямі Open Вікторыя Азаранка здужала расейку Святлану Кузняцову - 6:3, 6:2

  • 20 снежня 2016 27 гадоў

    Нарадзіла сына

    Вікторыя Азаранка нарадзіла сына. Бацькам хлопчыка стаў амэрыканскі тэнісіст Уільям Макгер

  • 28 красавіка 2017 27 гадоў

    Ордэн Пашаны

    Вікторыя Азаранка атрымала Ордэн Пашаны. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці ў Менску

loader