Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына ў сялянскай сям'і Івана Хведаравіча і Домны Іванаўны Скурко
З вёскі людзі пачалі перасяляцца на хутары, бо была магчымасць займець большы кавалак зямлі. Дзед Максіма Танка Хведар Скурко з сям’ёй перасяліўся ў Жукова на зарослыя хмызнякамі дзірваны...
Родная Пількаўшчына апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыжскага замірэння адышла да Польшчы
Максім Танк паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў Вілейцы. У гімназіі паэт вучыўся даволі паспяхова. Менавіта там настаўніца рускай мовы і літаратуры Аглаіда Венядзіктаўна...
Яўгену Скурку прыйшлося ехаць у Радашковічы, дзе ён працягваў навучанне з прычыны закрыцця Вілейскай гімназіі польскімі ўладамі
Быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё» першы верш – «Заштрайкавалi гіганты-комiны» - пад псеўданiмам Максiм Танк
За ўдзел у выданні «Часопіса для ўсіх» Максім Танк быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі
ЦК камсамола Заходняй Беларусі накіроўвае Яўгена Скурко на падпольную работу на Навагрудчыну. Інструктар ЦК камсамола і паэт, Яўген Скурко паўгода жыў на нелегальным становішчы:...
Максім Танк выходзіць з Лукішскай вязніцы
Цэнтральны Камітэт КПЗБ адклікаў Максіма Танка на работу ў Вільню: меркавалася наладзіць выданне камуністычных газет «Наша воля» і «Папросту». Для большай маскіроўкі Максім Танк пачаў...
Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Паэма была навеяна Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне і даволі далёкім Палессі. З-за...
Выходзiць першы зборнiк вершаў Максіма Танка «На этапах» (канфiскаваны палiцыяй)
«Максiм Танк гэта вельмi маладая, але сiльная творчасьцяю iндывiдуальнасьць, - пiсала газета «Наша воля», даючы iнфармацыю аб вечары беларускай паэзii i песнi, якi адбыўся ў Вiленскiм унiверсiтэце. –...
Максім Танк быў прыняты ў члены КПЗБ
Выходзiць другi зборнiк «Журавiнавы цвет» i асобным выданнем паэма «Нарач»
Выходзiць трэцi зборнiк «Пад мачтай»
Разгром Народнага фронту, роспуск КПЗБ прымусілі Максіма Танка часова спыніць літаратурную работу і пайсці працаваць вагаўшчыком і ўпакоўшчыкам насення траў на складзе
Далучэнне Заходняй Беларусі Максім Танк сустрэў у роднай Пількаўшчыне
Максім Танк працуе ў абласной газеце «Вілейская праўда», на старонках якой змяшчае свае артыкулы і вершы
Максім Танк сустрэў Вялікую Айчынную вайну ў Беластоку. Апошнім цягніком яму з сям’ёй удалося выехаць на Усход, у Саратаўскую вобласць, дзе запісаўся ў апалчэнне, каб пайсці на фронт, але...
Пiша i выдае паэму «Янук Сялiба»
Выходзяць зборнiкi вершаў «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхiл»
Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР
З’явіўся зборнiк Максіма Танка «Каб ведалi» - адзін з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі...
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за зборнік паэзіі «Каб ведалі»
Максім Танк працуе галоўным рэдактарам часопiса «Полымя»
Выходзіць зборнік твораў «На камнi, жалезе i золаце»
Выходзіць зборнік твораў «У дарозе»
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за зборнік «След бліскавіцы»
Максім Танк быў удзельнікам дэлегацыі БССР на сесіі ААН
Выходзіць кніга «Мой хлеб надзённы»
Абіраецца старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў
Выходзіць кніга «Глыток вады»
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за зборнік «Мой хлеб надзённы»
Працуе першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi
Выходзіць кніга «Перапiска з зямлёй»
Прысвоена званне народнага паэта Беларусі
Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР
Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі
Выходзіць кніга «Хай будзе святло»
Акадэмік АН Беларусі
Максім Танк – Герой Сацыялістычнай Працы
Выходзіць кніга «Дарога, закалыханая жытам»
У Маскве выходзіць зборнік «Нарачанскія сосны»
Лаўрэат Ленінскай прэміі за зборнік «Нарачанскія сосны»
Выходзіць кніга «Прайсцi праз вернасць»
На Вілейшчыне Танк-палітык прымаў нават замежныя дэлегацыі. Так на паляванне, якое адбылося дзякуючы дырэктару Вілейскага лясгаса Мікалаю Васільевічу Шчаснаму, прыехалі генеральны...
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева за кнігу «Прайсці праз вернасць»
Выходзіць кніга «За маiм сталом»
Максім Танк стаў ганаровым грамадзянінам Менска
Памёр. Максіма Танка, як і яго жонку пахавалі не ў сталіцы, а ў Новіках – пры дзядах