Пра нас

Распрацоўка праекта пачалася ў верасні 2013 года, але датай нараджэння Беларускіх Герояў мы лічым 1 сакавіка 2014 года, калі праект быў афіцыйна запушчаны ў Інтернэце.

 

Чаму сайт так нагадвае сацыяльныя сеткі, асабліва VK?

Цяпер мы вельмі шмат часу бавім у розных сацыяльных сетках, праглядаем старонкі людзей, якія не вартыя таго, каб на іх марнавалі час. Дык чаму б не прысвяціць час людзям, якія вартыя гэтага? Уявіць інфармацыю пра герояў у цікавым выглядзе было адной з мэт праекта, але ідэя, зрабіць гэта ў выглядзе сацыяльнай сеткі, з'явілася толькі падчас распрацоўкі, спрадвечна мы пра гэта зусім не думалі. Чаму VK? Усё проста: карыстальнікам будзе інтуітыўна зразумела як карыстацца сайтам, таму што VK яны карыстаюцца кожны дзень.

 

Чаму нам патрэбна вашая дапамога?

Каб дадаць аднаго героя ў сістэму, трэба каля 4 гадзін. Уявіце сабе, колькі часу патрэбна, каб спачатку сабраць гэтую інфармацыю, а потым яшчэ і дадаць у сістэму? Не забывайце пра тое, што яшчэ трэба распрацоўваць новыя магчымасці, выпраўляць памылкі і гэтак далей. Таму нам вельмі патрэбна вашая дапамога. Больш падрабязна пра дапамогу чытайце, калі ласка, тут.

 

Навошта вам трэба рэгістравацца на Беларускіх Героях?

На дадзены момант мы прапаноўваем не шмат магчымасцяў для зарэгістраваных карыстальнікаў, але ў будучым плануецца запусціць цікавыя сервісы, якімі змогуць карыстацца толькі тыя, хто зарэгістраваўся на нашым сайце. Вось, што мы прапаноўваем зараз:

 

 

  • Асабістая старонка

    У будучым мы плануем дадаць больш цікавай інфармацыі і магчымасцяў на гэтую старонку

     

  • Магчымасць атрымоўваць навіны і абнаўленні на пошту

    Проста зарэгіструйцеся, дадайце свой емэйл і атрымоўвайце навіны праекта, абнаўленні герояў і гэтак далей. Вось прыклады емэйлаў, якія будуць вам прыходзіць:

     

    Памятайце, што вы ў любы момант можаце адпісацца ад нашых навінаў у наладах свайго акаўнта

     

  • Магчымасць упадабаць героя, навіны, звесткі, іншых карыстальнікаў і гэтак далей

    Калі вам падабаецца які-небудзь кантэнт, вы заўсёды зможаце выразіць свае пачуцці праз падабайку  

 

Навошта мы гэта робім?

Мы робім гэта не за грошы, у нас няма ніякіх палітычных мэт, мы проста робім тое, што нам падабаецца. Нас цікавяць людзі, якія не проста гарлапанілі на кожным куце «Жыве Беларусь!», а рэальна нешта рабілі для таго, каб Яна жыла. Мы можам параўноўваць свой лёс з іх лёсам, паглядзець, што ў нашым узросце яны ўжо шмат чаго дасягнулі, альбо нічога не дасягнулі і ў іх усё яшчэ наперадзе. Мы можам даведацца, што ніколі не позна змяніць сваё жыццё, што магчыма пачаць усё спачатку. Кожны з нас можа стаць героем незалежна ад узросту, пола, матэрыальнага становішча і фізічнага стану. Трэба працаваць і думаць не толькі пра сябе, але і пра людзей. Як кажуць: «Працуй пільна - і тут будзе Вільня».

 

 

Беларускія героі