Фотаздымкі (23)
  • 17 верасня 1912

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына ў сялянскай сям'і Івана Хведаравіча і Домны Іванаўны Скурко

  • год 1913 1 год

    Перасяленне з вёскі на хутар

    З вёскі людзі пачалі перасяляцца на хутары, бо была магчымасць займець большы кавалак зямлі. Дзед Максіма Танка Хведар Скурко з сям’ёй перасяліўся ў Жукова на зарослыя хмызнякамі дзірваны...

  • год 1914 2 гады

    Эвакуацыя

    Сям’я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі

  • год 1921 9 гадоў

    Пількаўшчына - у Польшчы

    Родная Пількаўшчына апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыжскага замірэння адышла да Польшчы

  • восень 1926 13 гадоў

    Руская прыватная гімназія

    Максім Танк паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў Вілейцы. У гімназіі паэт вучыўся даволі паспяхова. Менавіта там настаўніца рускай мовы і літаратуры Аглаіда Венядзіктаўна...

  • восень 1928 16 гадоў

    Пераезд у Радашковічы

    Яўгену Скурку прыйшлося ехаць у Радашковічы, дзе ён працягваў навучанне з прычыны закрыцця Вілейскай ​гімназіі польскімі ўладамі

  • 7 красавіка 1932 19 гадоў

    Апублікаваны першы верш

    Быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё»  першы верш – «Заштрайкавалi гіганты-комiны» - пад псеўданiмам Максiм Танк

  • 27 красавіка 1932 19 гадоў

    Арышт

    За ўдзел у выданні «Часопіса для ўсіх»​ Максім Танк быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі

  • восень 1932 20 гадоў

    Падпольная работа

    ЦК камсамола Заходняй Беларусі накіроўвае Яўгена Скурко на падпольную работу на Навагрудчыну. Інструктар ЦК камсамола і паэт, Яўген Скурко паўгода жыў на нелегальным становішчы:...

  • 27 траўня 1933 20 гадоў

    Паўторны арышт

    Максіма Танка арыштавалі каля мястэчка Глыбокае і адправілі зноў на Лукішкі. Акруговы суд у Вільні​ прыгаварыў яго да шасці год зняволення і пазбаўлення грамадзянскіх правоў на восем...

  • 20 жніўня 1933 20 гадоў

    Арышт

    Максіма Танка зноў адправілі на Лукішкі​. На гэты раз ён абвінавачваўся ў публічнай прапагандзе атэізму і напісанні антырэлігійнага твора «Як бог гуляў на забаве»

  • снежань 1934 22 гады

    Выходзіць з астрога

    Максім Танк выходзіць з Лукішскай​ вязніцы

  • восень 1935 23 гады

    Работа ў Вільні

    Цэнтральны Камітэт КПЗБ адклікаў Максіма Танка на работу ў Вільню​: меркавалася наладзіць выданне камуністычных газет «Наша воля» і «Папросту». Для большай маскіроўкі Максім Танк пачаў...

  • год 1935 23 гады

    Паэма «Нарач»

    Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Паэма была навеяна Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне​ і даволі далёкім Палессі. З-за...

  • год 1936 23 гады

    Першы зборнiк вершаў

    Выходзiць першы зборнiк вершаў Максіма Танка «На этапах» (канфiскаваны палiцыяй)

  • 15 сакавіка 1936 23 гады

    Газета «Наша воля»

    «Максiм Танк гэта вельмi маладая, але сiльная творчасьцяю iндывiдуальнасьць, - пiсала газета «Наша воля», даючы iнфармацыю аб вечары беларускай паэзii i песнi, якi адбыўся ў Вiленскiм унiверсiтэце. –...

  • год 1936 24 гады

    Член КПЗБ

    Максім Танк быў прыняты ў члены КПЗБ

  • год 1937 25 гадоў

    «Журавiнавы цвет»

    Выходзiць другi зборнiк «Журавiнавы цвет» i асобным выданнем паэма «Нарач»

  • год 1938 26 гадоў

    «Пад мачтай»

    Выходзiць трэцi зборнiк «Пад мачтай»

  • год 1938 26 гадоў

    Роспуск КПЗБ

    Разгром Народнага фронту, роспуск КПЗБ прымусілі Максіма Танка часова спыніць літаратурную работу і пайсці працаваць вагаўшчыком і ўпакоўшчыкам насення траў на складзе

  • 17 верасня 1939 27 гадоў

    Далучэнне Заходняй Беларусі

    Далучэнне Заходняй Беларусі Максім Танк сустрэў у роднай Пількаўшчыне

  • з лістапада 1939 27 гадоў

    Працуе ў «Вілейскай праўдзе»

    Максім Танк працуе ў абласной газеце «Вілейская праўда», на старонках якой змяшчае свае артыкулы і вершы

  • год 1941 28 гадоў

    Вялікая Айчынная вайна

    Максім Танк сустрэў Вялікую Айчынную вайну ў Беластоку. Апошнім цягніком яму з сям’ёй удалося выехаць на Усход, у Саратаўскую вобласць, дзе запісаўся ў апалчэнне, каб пайсці на фронт, але...

  • год 1943 31 год

    «Янук Сялiба»

    Пiша i выдае паэму «Янук Сялiба»

  • год 1945 33 гады

    Выходзяць зборнiкi вершаў

    Выходзяць зборнiкi вершаў «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхiл»

  • з 1947 35 гадоў

    Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР

    Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР

  • год 1948 36 гадоў

    Зборнiк «Каб ведалi»

    З’явіўся зборнiк Максіма Танка «Каб ведалi»​ - адзін з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі...

  • год 1948 36 гадоў

    Дзяржаўнай прэміі СССР

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за зборнік паэзіі «Каб ведалі»

  • з 1948 36 гадоў

    Галоўны рэдактар часопiса «Полымя»

    Максім Танк працуе галоўным рэдактарам часопiса «Полымя»

  • год 1951 39 гадоў

    «На камнi, жалезе i золаце»

    Выходзіць зборнік твораў «На камнi, жалезе i золаце»

  • год 1954 42 гады

    Зборнік «У дарозе»

    Выходзіць зборнік твораў «У дарозе»

  • год 1959 47 гадоў

    Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы​ за зборнік «След бліскавіцы»

  • год 1960 48 гадоў

    Генеральная Асамблея ААН

    Максім Танк быў удзельнікам дэлегацыі БССР на сесіі ААН

  • год 1962 50 гадоў

    «Мой хлеб надзённы»

    Выходзіць кніга «Мой хлеб надзённы»

  • з 1963 51 год

    Старшыня Вярхоўнага Савета БССР

    Абіраецца старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў

  • год 1964 52 гады

    «Глыток вады»

    Выходзіць кніга «Глыток вады»

  • год 1966 54 гады

    Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за зборнік «Мой хлеб надзённы»

  • з 1966 54 гады

    Старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

    Працуе першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

  • год 1967 55 гадоў

    Кніга «Перапiска з зямлёй»

    Выходзіць кніга «Перапiска з зямлёй»

  • год 1968 56 гадоў

    Народны паэт Беларусі

    Прысвоена званне народнага паэта Беларусі

  • з 1969 57 гадоў

    Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР

    Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР

  • год 1971 59 гадоў

    Прэмія аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС»

    Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі

  • год 1972 60 гадоў

    «Хай будзе святло»

    Выходзіць кніга «Хай будзе святло»

  • год 1972 60 гадоў

    Акадэмік АН Беларусі

    Акадэмік АН Беларусі

  • год 1974 62 гады

    Герой Сацыялістычнай Працы

    Максім Танк – Герой Сацыялістычнай Працы

  • год 1976 64 гады

    «Дарога, закалыханая жытам»

    Выходзіць кніга «Дарога, закалыханая жытам»

  • год 1977 65 гадоў

    Зборнік «Нарачанскія сосны»

    У Маскве​ выходзіць зборнік «Нарачанскія сосны»

  • год 1978 66 гадоў

    Лаўрэат Ленінскай прэміі

    Лаўрэат Ленінскай прэміі за зборнік «Нарачанскія сосны»

  • год 1979 67 гадоў

    «Прайсцi праз вернасць»

    Выходзіць кніга «Прайсцi праз вернасць»

  • 12 снежня 1979 67 гадоў

    Прымаў замежныя дэлегацыі

    На Вілейшчыне Танк-палітык прымаў нават замежныя дэлегацыі. Так на паляванне, якое адбылося дзякуючы дырэктару Вілейскага​ лясгаса Мікалаю Васільевічу Шчаснаму, прыехалі генеральны...

  • год 1980 68 гадоў

    Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева

    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева за кнігу «Прайсці праз вернасць»

  • год 1984 72 гады

    «За маiм сталом»

    Выходзіць кніга «За маiм сталом»

  • год 1987 75 гадоў

    Ганаровы грамадзянін Менска

    Максім Танк стаў ганаровым грамадзянінам Менска

  • 7 жніўня 1995 82 гады

    Смерць

    Памёр. Максіма Танка, як і яго жонку пахавалі не ў сталіцы, а ў Новіках – пры дзядах

loader