Фотаздымкі (4)
  • 26 кастрычніка 1959

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі й Ціхана Сысоў

  • 1 верасня 1967 7 гадоў

    Пайшоў у першы клас

    Пайшоў у першы клас Гарошкаўскай​ пачатковай школы з беларускай мовай навучання. Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі...

  • год 1970 11 гадоў

    Гарошкаўская школа зачынена

    Гарошкаўская​ пачатковая школа была зачынена. Паступіў у Броненскую сярэднюю школу з рускай мовай навучання.

  • год 1970 11 гадоў

    Напісаў першы верш

    Напісаў свой першы верш па-беларуску

  • год 1974 15 гадоў

    Надрукаваныя дэбютныя творы

    У рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец» былі надрукаваныя дэбютныя творы Анатоля Сыса

  • год 1977 18 гадоў

    Паступіў ва ўніверсітэт

    Паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны

  • год 1982 23 гады

    Скончыў універсітэт

    Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

  • 1982- 1984 25 гадоў

    Служба ў войску

    Служба ў войску связістам у Польшчы

  • год 1984 25 гадоў

    Працаваў у Веткаўскай раённай газеце

    Працаваў у Веткаўскай раённай газеце «Перамога Кастрычніка»

  • год 1985 26 гадоў

    Пераезд у Менск

    Пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні

  • год 1986 27 гадоў

    У часопісе «Маладосць» надрукаваныя вершы

    У часопісе «Маладосць» была надрукаваная падборка вершаў Анатоля Сыса

  • год 1987 28 гадоў

    Адзін з заснавальнікаў суполкі «Тутэйшыя»

    Стаў адным з заснавальнікаў суполкі маладых літаратараў «Тутэйшыя»

  • год 1988 29 гадоў

    Зборнік «Агмень»

    Пабачыў свет першы зборнік паэзіі Анатоля Сыса «Агмень»

  • год 1989 30 гадоў

    Зборнік «Пан Лес»

    Выйшаў другі зборнік паэзіі Анатоля Сыса «Пан Лес»

  • год 1989 30 гадоў

    Звольніўся з працы

    Анатоль Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы і жыў на пенсію
  • год 2002 43 гады

    Зборнік «Сыс»

    Трэці зборнік паэзіі Анатоля Сыса «Сыс»

  • 4 траўня 2005 45 гадоў

    Смерць

    Смерць паэта ў ягонай менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Быў пахаваны ў Гарошкаве

  • год 2007

    Збор твораў «Лён»

    Выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрв’ю, якія істотна дапаўняюць...

  • 26 кастрычніка 2008

    Адкрыццё помніка

    Урачыстае адкрыццё помніка паэту ў Гарошкаве

loader