Нарадзіўся ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і бухгалтара
Паступіў у СШ № 3 г. Оршы і да вайны скончыў тры класы
Пасля вызвалення роднага горада пераехаў у Оршу і паступіў у сёмы клас сярэдняй школы, якую скончыў у 1949 годзе
Паступіў на філалагічны факультэт рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т.Р. Шаўчэнкі
Напісаў першы варыянт аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»
У аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» надрукаваныя вершы «Здесь будет канал» і «Якубу Коласу». Адзін з іх быў на рускай мове, другі - на беларускай
Наведаў разам з сябрам-аршанцам, студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута В. Краўцом Вязынку, дзе нарадзіўся Янка Купала. Пасля паездкі даслаў нарыс «Вязынка» і суправаджальны ліст...
У. Караткевіч даслаў свае раннія творы для ацэнкі Якубу Коласу. Прыклаў да іх суправаджальны ліст. Гэтыя творы (казкі, апрацоўкі казак, вершы і апавяданні) пад назвай «Казкі і легенды маёй...
У. Караткевіч ездзіў з сябрамі-студэнтамі на пахаванне Сталіна, які памёр 5 сакавіка
Праходзіў вайсковыя дваццацідзённыя зборы
Абараніў дыпломную работу на тэму «Казка. Легенда. Паданне»
Здаваў уступныя экзамены ў завочную аспірантуру па спецыяльнасці «Руская літаратура» ў Кіеўскі дзяржаўны універсітэт імя Т.Р. Шаўчэнкі
На працягу двух гадоў працаваў настаўнікам СШ у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці
Здаў экзамены кандыдацкага мінімуму (дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, нямецкая мова, гісторыя рускай літаратуры, спецкурс па гісторыі рускай літаратуры)
Па запрашэнні Віцебскага інстытута удасканалення настаўнікаў працаваў на летніх курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў-філолагаў і прачытаў курс лекцый па рускай, савецкай (32...
У час. «Полымя» № 7 надрукаваны верш «Машэка»
Быў удзельнікам рэспубліканскай нарады маладых пісьменнікаў у Мінску, дзе былі высока ацэнены яго вершы. Удзельнікі нарады сфатаграфаваліся з Якубам Коласам
У час. «Полымя» № 3 надрукаваны вершы «Заяц варыць піва», «Орша». Напісаў у Лесавічах легенду «Маці Ветру»
Працаваў настаўнікам 8-й сярэдняй школы ў Оршы да 1958 года
Браў удзел у рэспубліканскім семінары маладых паэтаў
Прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. Рэкамендацыі далі М. Лужанін, А. Вялюгін, А. Бялевіч. На пасяджэнні праўлення СП БССР ад 26 красавіка з характарыстыкай творчасці У. Караткевіча выступілі А....
У газеце «Чырвоная змена» надрукаваны верш «Сплятайце рукі!», адзначаны дыпломам Усебеларускага фестывалю моладзі і студэнтаў
Прысуджана заахвочвальная прэмія за п'есу «Млын на Сініх Вірах» на рэспубліканскім конкурсе на лепшую п'есу, опернае і балетнае лібрэта, прысвечаным 40-годдзю Кастрычніцкай...
Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве да 1960 года
Выйшла з друку першая кніга, зборнік вершаў «Матчына душа»
Узнік пачатак рамана «Каласы пад сярпом тваім»
Беларускае тэлебачанне паставіла п'есу «Млын на Сініх Вірах»
Памёр бацька Караткевіч Сямён Цімафеевіч
Выйшаў з друку зборнік паэзіі «Вячэрнія ветразі»
Выйшаў з друку зборнік апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня»
Працаваў у архівах Вільні, дзе збіраў матэрыялы для рамана «Каласы пад сярпом тваім»
Напісаў раман «Каласы пад сярпом тваім». Гэта першая кніга задуманай трылогіі пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага
У час. «Полымя» № 2-6 надрукаваны раман «Каласы пад сярпом тваім»
Быў дэлегатам V з'езда пісьменнікаў Беларусі з правам вырашальнага голасу
Атрымаў разам з маці двухпакаёвую кватэру па вул. В. Харужай, д. 48, кв. 26
Выйшаў з друку раман «Каласы пад сярпом тваім»
Выйшаў з друку зборнік вершаў «Мая Іліяда»
Выйшла з друку кніга прозы «Чазенія»
Ажаніўся з В.Б. Нікіцінай. Валянціна Браніславаўна працавала потым у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР
Выйшаў з друку раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»
Разам з маці Надзеяй Васільеўнай і жонкай Валянцінай Браніславаўнай усяліўся ў трохпакаёвую кватэру па вул. Карла Маркса, д. 36, кв. 24, якую абмяняў з Я. Скрыганам
Стаў вядоўцам праграмы «Спадчына» на Беларускім тэлебачанні. Гэта пра мінулае Беларусі, яе музыку, кнігі, касцюмы, будынкі
Памерла маці Караткевіч Надзея Васільеўна
Знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў хірургічным аддзяленні Рэспубліканскай бальніцы 4-га галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. Дыягназ: абвастрэнне хранічнага...
Закончыў раман «Чорны замак Альшанскі»
Ляжаў у неўралагічным аддзяленні Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. Дыягназ: атэрасклероз мазгавых артэрый з цэрабральнымі параксізмамі
За заслугі ў галіне савецкай літаратуры і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў У. Караткевіча ордэнам Дружбы народаў
Беларускае тэлебачанне паставіла спектаклі «Ладдзя Роспачы» і «Лісце каштанаў»
Закончыў сцэнарый фільма «Чорны замак Альшанскі»
Выйшла з друку кніга «Чорны замак Альшанскі», куды былі ўключаныя аднайменны раман і аповесць «Зброя»
Прысуджана літаратурная прэмія імя Івана Мележа за раман «Нельга забыць»
Памерла жонка Караткевіч Валянціна Браніславаўна
Беларускае радыё падрыхтавала трохсерыйны радыёспектакль паводле рамана «Чорны замак Альшанскі»
Шпіталізаваны ў рэанімацыю Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. Дыягназ: цыроз печані, пячоначная кома
Пераведзены з рэанімацыі ў агульную палату
На кінастудыі «Беларусьфільм» па яго сцэнарыі пастаўлены мастацкі фільм «Чорны замак Альшанскі»
Выпісаўся з бальніцы. Знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР
Закончыў складанне і вычытку зборніка паэзіі «Быў. Ёсць. Буду», які выйшаў у 1986 годзе
Закончыў вычытку кнігі п'ес «Старыя беларускія хронікі», якая выйшла ў 1988 годзе
Прысутнічаў на вечары, прысвечаным 60-годдзю з дня нараджэння В. Быкава, які адбыўся ў Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, а таксама на юбілейным банкеце. 19 чэрвеня да юбілею пісьменніка...
Разам з фотакарэспандэнтам В. Ждановічам і мастаком П. Драчовым выправіўся ў падарожжа на плыце па Прыпяці.
Раніцай развіўся страўнікавы крывацёк. Па неадкладнай медыцынскай дапамозе ў цяжкім стане шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення...
Пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр выдатны беларускі паэт, празаік, драматург і публіцыст, чалец праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Прысуджаная пасмяротна Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР імя Якуба Коласа за раман «Чорны замак Альшанскі»
Савет Міністраў БССР прыняў Пастанову № 180 аб ушанаванні памяці вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Згодна з...