Фотаздымкі (2)
  • каля 1490

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца Лукі. Дакладная дата нараджэння Францыска Скарыны невядома

  • год 1504 ~14 гадоў

    Кракаўскі ўніверсітэт

    Паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі

  • год 1506 ~16 гадоў

    Ступень бакалаўра

    Вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў
  • каля 1512 ~22 гады

    Смерць бацькі

    Памёр бацька Францыска Скарыны
  • год 1512 ~22 гады

    Падуя

    Францыск Скарына прыбыў у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктара медыцыны

  • год 1517 ~27 гадоў

    Друкарня

    Пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава асветнік заснаваў у Празе першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў выдавецтва, абсталяваў друкарню і на працягу трох...

  • 6 жніўня 1517 ~27 гадоў

    Выдаў сваю першую кнігу

    Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу – «Псалтыр»

  • год 1520 ~30 гадоў

    Пераезд у Вільню

    Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ – Вільню​. Заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне

  • год 1522 ~32 гады

    «Малая падарожная кніжка»

    Выдаў «Малую падарожную кніжку»​, якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», «Псалтыр», «Часасловец», «Акафіст магіле гасподняй», «Канон магіле гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон...

  • год 1525 ~35 гадоў

    «Апостал»

    У Вільні выдаў «Апостал»

  • з 1526 ~36 гадоў

    Сакратар віленскага біскупа

    Скарына выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх і займаўся медыцынскай дзейнасцю. У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы...

  • год 1529 ~39 гадоў

    Паляпшэнне фінансавага становішча

    Фінансавае становішча асветніка палепшылася пасля таго, як яго жонка Маргарыта перамагла ў судовым працэсе са сваякамі за яе віленскі дом

  • год 1530 ~40 гадоў

    Падарожжа ў Кёнігсберг

    Нейкія прычыны схілілі Ф. Скарыну з'ездзіць у Кёнігсберг да герцага Альбрэхта. Верагодна, гэта было звязана з распаўсюджаннем у 1529-1530-х гг. у Прускім герцагстве павдэміі так званай...

  • 16 траўня 1530 ~40 гадоў

    Набліжэнне да двара герцага Альбрэхта

    Герцаг Альбрэхт наблізіў асветніка да свайго двара і фактычна залічыў яго да дваранскага саслоўя. У падарожнай грамаце на імя Скарыны ён пісаў: «Мы прынялі і прыпісалі да ліку падданых і...

  • год 1531 ~41 год

    Пагаршэнне матэрыяльнага становішча

    Пагоршылася матэрыяльнае становішча Ф. Скарыны, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачынанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за...

  • кастрычнік 1531 ~41 год

    Спыненне судовай справы

    Канфлікт быў спынены, даўгі заплачаны, рэшта маёмасці нябожчыка Івана Скарыны перайшла да яго сына Рамана. У гэтай судовай справе, якая вялася ў Познані​, Ф. Скарына прадстаўляў інтарэсы...

  • люты 1532 ~42 гады

    Абвінавачванні варшаўскіх гандляроў

    На «бадзяжніцтва» Скарыны ёсць намёк у хлуслівым абвінавачванні варшаўскіх гандляроў Лазара і Майсея, якія праз свайго даверанага Якаба Бжоску дамагаліся заключэння асветніка ў

  • 21, 25 лістапада 1532 ~42 гады

    Прызнанне заслуг асветніка

    Апошнім вядомым з каралеўскага архіва прызнаннем заслуг асветніка на яго радзіме былі два ўказы караля Жыгімонта I, паводле якіх «выдатны і слаўны Францыск Скарына з Полацка», чалавек...

  • каля 1536 ~46 гадоў

    Пераезд у Прагу

    Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу

  • 1536- 1539 ~49 гадоў

    Садоўнік каралеўскага парку

    Ф. Скарына працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах. Ён прыняў пасаду садоўніка чэшскага караля Фердынанда I Габсбурга. Паводле данясенняў службоўцаў Багемскай канторы, Ф....

  • год 1551 ~61 год

    Смерць

    Францыск Скарына памёр у Празе

loader