Вітаўт удзельнічаў у паходзе Альгерда на Маскву
Удзельнічаў у бітве паміж Тэўтонскім ордэна і ВКЛ пад Рудавай
Удзельнічаў у паходзе Альгерда на Маскву
Вітаўт атрымаў у валоданне Гарадзенскае княства
Як князь гарадзенскі ўдзельнічаў у паходзе на Польшчу
Вітаўт прадпрымаў самастойныя паходы ў землі Тэўтонскага ордэна
Стрыечны брат Вітаўта Ягайла і вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Вінрых фон Кніпродэ заключылі тайны Давыдзішкаўскі дагавор, падставіўшы тым самым пад удар крыжакоў землі Кейстута, на...
Крыжакі ўварваліся ў землі Кейстута і рушылі ў кірунку Трокаў. Быў разбураны Новы Гарадок і ўзята ў палон каля 3 000 чалавек. Комтур Астэродэ Гюнтэр Гоенштейн паведаміў Кейстуту аб...
Вітаўт у Прусіі прыняў каталіцтва і імя Віганд
Па вяртанні на радзіму перайшоў у праваслаўе і атрымаў імя Аляксандр
Атрымаў назад частку спадчыны свайго бацькі
Пасля Крэўскай уніі Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. Ён змагаўся за незалежнасць княства ад Польшчы і дамагаўся ад польскага караля Ягайлы...
Вярнуўся ў каталіцтва, захаваўшы імя Аляксандр
Выдаў сваю дачку Соф’ю Вітаўтаўну замуж за маскоўскага цара Васіля I. Актыўна падтрымліваў сэпаратысцкія тэндэнцыі Цвярскога і Разанскага княстваў, што выступалі супраць цэнтралізаванай...
У выніку барацьбы паміж Вітаўтам і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне, паводле якога была прызнана вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул...
Вітаўт уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства
Пасля паражэння Тахтамыша ад войска Тамерлана, спусташэння і паслаблення Залатой Арды вялікі князь Вітаўт даў прытулак Тахтамышу на сваёй тэрыторыі, а пасля сыходу Тамерлана на Блізкі...
Вітаўт з'явіўся ў Крыме, дзе зноў атрымаў перамогу над татарамі, варожымі Тахтамышу
Дамогся прызнання залежнасці Вялікага Ноўгарада ад Вялікага Княства Літоўскага
У бітве на Ворскле ўзначаленае Вітаўтам аб'яднанае войска, якое ўключала воінаў Вялікага Княства Літоўскага, палякаў, рускіх князёў, крыжакоў і татараў збеглага ў Літву хана Тахтамыша,...
Было страчана Смаленскае княства
Па патрабаванні Польшчы была заключана Віленска-Радамская унія, якой быў замацаваны прадугледжаны Крэўскім актам сюзерэнітэт Польшчы ў дачыненні да Літвы. Вітаўт і яго падданыя былі...
Вітаўт вярнуў Смаленск з дапамогай польскіх войскаў
Пачалася Вялікая вайна – баявыя дзеянні паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога
Адбылася Грунвальдская бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэна. Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска...
Вялікая вайна скончылася Торунскім мірам, паводле якога ўсе гарады і замкі, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць перадавалася ВКЛ, а пасля смерці Вітаўта – ордэну,...
Падпісаў Гарадзельскую унію, якая давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне
Каб дагадзіць праваслаўным жыхарам, Вітаўт усталяваў у Вялікім Княстве Літоўскім аўтакефальную Літоўска-Кіеўскую мітраполію. Першым аўтакефальным мітрапалітам праваслаўнай царквы...
Вітаўт даў прытулак хану Залатой Арды Мухамеду, які быў разгромлены Баракам
Войскі вялікага князя нанеслі вырашальнае паражэнне прэтэндэнту на трон Залатой Арды Худайдату, які здзейсніў набег на Адоеўскае княства
Падчас з'езду ў Луцку будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт падняў пытанне пра каранацыю Вітаўта. Ягайла пагадзіўся з каранацыяй, але польская знаць прымусіла яго...
Прызначаная на Ражство Найсвяцейшай Дзевы Марыі цырымонія каранацыі не адбылася, паколькі палякі не прапусцілі дэлегацыю ад Жыгімонта, якая везла вырабленыя ў Нюрнбергу кароны Вітаўта і...