Фотаздымкі (7)
  • 24 чэрвеня 1900

    Дзень нараджэння

    Кузьма Чорны нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў маёнтаку Лапацічы

  • год 1908 8 гадоў

    Пераезд у Цімкавічы

    Кузьма Чорны з сям'ёй пераехалі ў Цімкавічы

  • год 1916 16 гадоў

    Паступіў у Нясвіжскую семінарыю

    Кузьма Чорны паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо польскія ўлады яе зачынілі

  • год 1920 20 гадоў

    Пачатак літаратурнай дзейнасці

    Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (пад уласным прозвішчам і крыптонімам М. Р.)
  • год 1920 20 гадоў

    Апублікаваў першыя артыкулы і вершы

    Кузьма Чорны апублікаваў першыя артыкулы і вершы
  • год 1921 21 год

    Распачаў творчасць як празаік

    Кузьма Чорны выступаў як празаік
  • год 1923 23 гады

    Публікацыя апавядання «На граніцы»

    Кузьма Чорны пачаткам літаратурнай творчасці лічыў публікацыю апавядання «На граніцы» пад псеўданімам К. Чорны

  • год 1923 23 гады

    Паступіў на педагагічны факультэт БДУ

    Кузьма Чорны паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы
  • год 1923 23 гады

    Член аб'яднання «Маладняк»

    Кузьма Чорны стаў членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк»
  • год 1924 24 гады

    Пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска»

    Кузьма Чорны яшчэ студэнтам пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска»
  • год 1925 25 гадоў

    Першыя кнігі «Апавяданні» і «Срэбра жыцця»

    У Кузьмы Чорнага выйшлі першыя кнігі «Апавяданні» і «Срэбра жыцця»

  • год 1926 26 гадоў

    Старшыня аб'яднання «Узвышша»

    Кузьма Чорны стаў старшынёй літаратурнага аб'яднання «Узвышша»
  • год 1927 27 гадоў

    Раман «Сястра»

    Супярэчлівы працэс ачалавечвання свету, які адбываўся ў паслярэвалюцыйны час, апісаны ў празаічным эпасе Кузьмы Чорнага - рамане «Сястра». У ім адлюстравана сцвярджэнне хрысціянскіх...
  • год 1928 28 гадоў

    Раман - паэма «Зямля»

    Кузьма Чорны ў рамане-паэме «Зямля» пераважна паказвае «плыні свядомасці» герояў з простанароддзя, хараства простых людзей, беларускіх народных звычаяў і прыроды
  • год 1931 31 год

    Раман «Бацькаўшчына»

    Кузьма Чорны напісаў раман «Бацькаўшчына», які ў у мастацкіх вобразах адлюстроўвае гісторыю беларускага народа ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён

  • год 1932 32 гады

    Галоўны літаратурны кансультант

    Кузьма Чорны стаў галоўным літаратурным кансультантам кабінета маладога аўтара пры СП БССР
  • год 1934 34 гады

    Член СП Беларусі

    Кузьма Чорны стаў членам СП Беларусі

  • год 1934 34 гады

    П'еса «Бацькаўшчына»

    У Кузьмы Чорнага выйшла аднаіменная п'еса «Бацькаўшчына»
  • год 1938 38 гадоў

    П'еса «Базылевічава сям'я»

    У Кузьмы Чорнага выйшла п'еса «Базылевічава сям'я»

  • 14 кастрычніка 1938 38 гадоў

    Арышт

    Кузьма Чорны быў арыштаваны і прасядзеў у Менскай турме 8 месяцаў, з іх 6 - у камеры-адзіночцы. Быў катаваны

  • 8 чэрвеня 1939 38 гадоў

    Вызваленне

    Кузьма Чорны быў вызвалены з турмы

  • год 1941 41 год

    Знаходзіўся ў эвакуацыі

    Кузьма Чорны знаходзіўся ў эвакуацыі, пераважна ў Маскве

  • год 1941 41 год

    Працаваў над раманам «Вялікі дзень»

    Кузьма Чорны працаваў над раманам «Вялікі дзень»

  • год 1942 42 гады

    Выйшаў зборнік «Кат у белай манішцы»

    У Кузьмы Чорнага выйшаў зборнік фельетонаў «Кат у белай манішцы»
  • год 1943 43 гады

    Працаваў над раманам «Пошукі будучыні»

    Кузьма Чорны працаваў над раманам «Пошукі будучыні»

  • год 1944 44 гады

    Працаваў над раманам «Млечны Шлях»

    Кузьма Чорны працаваў над раманам «Млечны Шлях»

  • год 1944 44 гады

    Працаваў над аповесцямі

    Кузьма Чорны працаваў над аповесцямі «Скіп'ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага», якія засталіся незакончанымі
  • год 1944 44 гады

    Вярнуўся у Менск

    Кузьма Чорны вярнуўся у Менск і працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь»

  • 22 лістапада 1944 44 гады

    Смерць

    Кузьма Чорны памёр ад другога інсульту. Быў пахаваны на Вайсковых могілках у Менску

  • год 1945

    Выйшаў зборнік «Вялікае сэрца»

    У Кузьмы Чорнага выйшаў зборнік апавяданняў «Вялікае сэрца»

loader