Нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейскага павету Віленскай губерні (сёння – Пастаўскі раён)
Уладзімір Дубоўка вучыцца ў Манькавіцкай пачатковай школе
Скончыў Манькавіцкую пачатковую школу і паступіў ў Мядзельскую вучэльню
Паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, якая ў сувязі з вайной была пераведзеная ў Невель
Скончыў семінарыю. Едзе да сям’і ў Маскву, дзе ўжо з 1915 года працаваў бацька і жыла маці з братамі і сястрой
Прыняты студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэту, але пасля двух месяцаў вучобы, каб дапамагчы бацькам, быў вымушаны паехаць працаваць настаўнікам на
Праходзіў службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай Арміі
Па дэмабілізацыі працуе ў Народным камісарыяце асветы РСФСР, мэтадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава
У Вільні выходзіць першы зборнік Уладзіміра Дубоўкі «Строма»
Упершыню наведвае Менск. Таксама працуе рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове ў газеце «Гудок»
Зборнік «Трысцё»
Разам з Адамам Бабарэкам, Кузьмой Чорным, Кандратам Крапівой, Змітраком Бядулей і Я.Чорным засноўвае літаратурнае аб’яднанне «Узвышша»
Уладзімір Дубоўка – на звышадказнай працы. Менавіта ён перакладае тэксты новых савецкіх законаў з рускай мовы на беларускую. У ягоны кабінет наўпрост заходзяць самыя важныя персоны новай...
Зборнік «Credo»
Працуе рэдактарам «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Бярэ актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху – сябар літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк», «Узвышша»....
Бярэ шлюб з Марыляй Пятроўнай Кляўс
Другая паэма трыпціха, камбайн «І пурпуровых ветразей узвівы». Пачынаецца хваля негатыўных водгукаў у пралетарскай прэсе. Напісана трэцяя паэма «Штурмуйце будучыні аванпосты»
Арыштаваны АДПУ СССР у Крамлі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі».
Тэрмін высылкі Ўладзіміра Дубоўкі падоўжаны на 2 гады
Паўторна арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, пасля чаго жонка з сынам вяртаецца ў Маскву, а потым – у Талдом, дзе працуе рахункаводам.
Адбывае пакаранне ў ГУЛАГу на Далёкім Усходзе (Бірабіджан)
Пад Масквой трагічна гіне сын Альгерд
Па заканчэнні тэрміну зняволення апынаецца ў горадзе Зугдзідзі (Грузія), дзе працуе рахункаводам у канторы чайнага саўгаса Наразені.
Уладзімір Дубоўка арыштоўваецца ў трэці раз
Уладзімір Дубоўка быў рэабілітаваны
Стала жыве ў Маскве на вуліцы Цурюпы
Уступае ў Саюз пісьменнікаў БССР
У Менску выходзіць аднатомнік «Выбраныя творы», у якім з’яўляюцца перапрацаваныя пад пільным наглядам рэдактара выдання А.Кучара вершы 20-х гадоў
Выходзіць зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі «Палесская рапсодыя»
Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за зборнік «Палесская рапсодыя»
Выходзяць у свет пераклады «Санетаў» Вільяма Шекспіра
Выходзяць успаміны Ўладзіміра Дубоўкі «Пялёсткі»