Андрэй Макаёнак нарадзіўся у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і
Андрэй Макаёнак скончыў Журавіцкую сярэднюю школу і паступіў у вайсковую вучэльню. Аднак ваярскія парадкі прыняць не змог і вярнуўся на радзіму, дзе стаў працаваць масавіком у раённым...
Андрэй Макаёнак спрабаваў паступаць ва Ўсесаюзны інстытут кінематаграфіі. Не прынялі, запрасілі паступаць праз год
Андрэй Макаёнак быў прызваны ў Чырвоную Армію
Андрэй Макаёнак пасля цяжкага ранення быў дэмабілізаваны. Атрымаў больш за 13 аскепкаў у ногі
Андрэй Макаёнак працаваў у Акаўрцкай сярэдняй школе Грузіі
Андрэй Макаёнак працаваў сакратаром Журавіцкага райкама камсамола
Андрэй Макаёнак працаваў сакратаром Гродзенскага гаркама камсамола
Андрэй Макаёнак працаваў загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла
Андрэй Макаёнак працаваў памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі
Андрэй Макаёнак пачаў друкаваць свае творы. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы.
Першай п'есай Андрэя Макаёнка стала аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца»
Андрэй Макаёнак пазнаёмiўся з Іванам Шамякіным, калi жылi ў так званым пiсьменнiцкiм доме на вулiцы Карла Маркса ў Менску
Андрэй Макаёнак паехаў шукаць шчасце ў Менск, паступіў у партыйную школу. Было вайсковае братэрства, чацвёрка неразлучных сяброў - Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак, Аляксей Кулакоўскі і Пятро...
Андрэй Макаёнак скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ
Андрэй Макаёнак стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР
Тэатр Янкі Купалы паставіў драму Андрэя Макаёнка «На досвiтку»
Андрэй Макаёнак стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за п'есу «Лявоніха на арбіце»
Андрэй Макаёнак працаваў галоўным рэдактарам у часопісе «Неман»
Андрэй Макаёнак як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку
У выніку творчых пошукаў паўстала трагікамедыя «Зацюканы апостал»
З'явілася п'еса - народны лубок «Трыбунал», якую напісаў за трое сутак
Андрэй Макаёнак стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР
З'явілася п'еса «Таблетка пад язык», жанрава адзначаная як камедыя-рэпартаж.
Андрэй Макаёнак стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за п'есы «Трыбунал» і «Таблетка пад язык».
Андрэй Макаёнак стаў Народным пісьменнікам БССР
Апошні закончаны апубікаваны твор Андрэя Макаёнка - трагікамедыя «Дыхайце эканомна». П'еса-прытча, у якой аб'ектам аўтарскага асэнсавання стала найважнейшая агульначалавечая праблема...
У Журавічах была адкрыта хата-музей Андрэя Макаёнка і ўсталяваны помнік пісьменніку