Нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Менскай вобласці)
Навучанне ў народным вучылішчы ў в. Мікалаеўшчына
Навучанне ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У час вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, Л. Талстога, І....
Склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Скірмунта з патрабаваннем забяспечыць права сялян на карыстанне азёрамі і ўчасткам зямлі для пашы. Менскі губернатар прадпісаў паліцыі...
У парадку пакарання за грамадскую дзейнасць Якуба Коласа перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён)
Прыняў актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, які адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. На гэтым сходзе было пастаўлена пытанне аб неабходнасці рэарганізацыі народнай асветы на...
У віленскай беларускамоўнай газеце «Наша доля» з'явіўся верш - «Наш родны край», у якім аўтар называў родную зямлю «беднай старонкай», «забытым Богам краем». Гэта першы надрукаваны твор паэта....
У «Нашай долі» пад псеўданімам Дзядзька Карусь змешчана апавяданне «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі – першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка.
Жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрыў прыватную школу. Пачаў складаць навучальны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»
Прыехаў у Вільню, некалькі тыдняў працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела ў «Нашай ніве», але паводле загаду паліцыі быў вымушаны пакінуць горад
Некаторы час выкладаў у прыватнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён)
Засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў...
У Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла першая яго кніга «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы...
У Вільні надрукаваны першы зборнік вершаў «Песні жальбы» (напісаны ў 1906-1909 гг.)
Пасля выхаду з турмы Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай: некалькі месяцаў без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у мястэчку Лунінец.
На хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству
У Вільні выходзіць яго зборнік «Апавяданні»
Якуб Колас узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў (Даніла, Юрка і Міхась)
У Вільні Беларускім Выдавецкім Таварыствам выдадзены зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону «Родныя з'явы»
У Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» надрукаваны і драматургічны твор пісьменніка – невялікая п'еса «Чарка ўсё на свеце робіць», якая мела падзагаловак «Трагедыя з...
У званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але ў хуткім часе ў сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). Як настаўнік быў...
Вярнуўся ў Менск. Быў супрацоўнікам Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытута Беларускай...
У Менску выйшла асобным выданнем паэма «Новая зямля»
У часопісе «Полымя» апублікавана трэцяя рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка»
У Якуба Коласа быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з так званай «лістападаўскай справай», якая датычылася «контррэвалюцыйнай арганізацыі» на Случчыне
Якубу Коласу нададзена званне народнага паэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія
Акадэмік Акадэміі навук Беларусі
Член Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі
У доме пісьменніка шукалі зброю, яго прымусілі ўзняць рукі і стаць тварам да сцяны. Якубу Коласу пагражаў арышт, аднак санкцыя на яго ад вышэйшага савецкага кіраўніцтва не была дадзена....
Пачаў пісаць паэму «Рыбакова хата» пра жыццё працоўных Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, іх барацьбу за свае правы. У гэты перыяд Колас плённа працаваў у галіне перакладу з...
У час нямецка-савецкае вайны паэт жыў пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, Маскве. У вершах (зборнікі «Адпомсцім», 1942 г., «Голас зямлі», 1943 г.), паэмах «Суд у лесе» (1942 г.), «Адплата» (1943-1944 гг.),...
Якуб Колас вяртаецца ў Менск
За вершы ваенных гадоў Якубу Коласу была прысуджана Сталінская прэмія I ступені
Якуб Колас у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання «Руска-беларускага слоўніка»
Была завершана аповесць «На ростанях», у якой апісаны падзеі 1906-1911 гг