Фотаздымкі (42)
  • 8 лютага 1921

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і: бацька – Павел Фёдаравіч, маці – Марыя Дзянісаўна

  • год 1928 7 гадоў

    Пайшоў у школу

    Пайшоў у школу-сямігодку у Алексічах

  • год 1935 14 гадоў

    Скончыў сямігодку

    Скончыў школу-сямігодку у Алексічах

  • год 1938 17 гадоў

    Скончыў школу

    Скончыў школу-дзесяцігодку (СШ № 1) з атэстатам выдатніка ў Хойніках

  • год 1939 18 гадоў

    Маскоўскі інстытут філасофіі, гісторыі і літаратуры

    Паступае ў Маскоўскі інстытут філасофіі, гісторыі і літаратуры імя М.Г. Чарнышэўскага. Тады ж на старонках газеты «Чырвоная змена» з’яўляецца яго першы верш. Такім чынам, Іван Мележ...

  • год 1939 18 гадоў

    Прызваны ў войска

    Быў прызваны ў войска з першага курса і трапіў у артылерыйскі полк

  • лета 1940 19 гадоў

    Вызваленне Паўночнай Букавіны

    Іван Мележ прымаў удзел у вызваленні Паўночнай Букавіны

  • год 1941 20 гадоў

    Вялікая Айчынная вайна

    З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой

  • чэрвень 1942 21 год

    Цяжка паранены

    Быў цяжка паранены пад Растовам асколкам бомбы. Івану Мележу раздрабіла правае плячо. Лячыўся ён у растоўскім, тбіліскім шпіталях

  • кастрычнік 1942 21 год

    Пасведчанне аб інваліднасці

    Іван Мележ атрымаў пасведчанне аб інваліднасці і трапіў у г. Бугуруслан, дзе знаходзіўся адзін з цэнтральных пунктаў па эвакуацыі насельніцтва. Выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім...

  • восень 1942 21 год

    Пазнаёміўся з будучай жонкай

    У Бугурусланe​ пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Лідзіяй, якая працавала ў цэнтральным бюро даведак для эвакуіраваных

  • 10 сакавіка 1943 22 гады

    Шлюб

    Не сказаўшы нікому ні слова, Іван Мележ і Лідзія пайшлі ў ЗАГС і распісаліся

  • год 1943 22 гады

    Белдзяржуніверсітэт

    Пасля адпраўкі ў тыл у сувязі з цяжкім раненнем, Іван Мележ працягнуў навучанне ў Белдзяржуніверсітэце, які быў размешчаны ў той час на станцыі Сходня пад Масквой

  • год 1943 22 гады

    Першы празаічны твор

    З’явіўся першы празаічны твор на старонках газеты «Бугурусланская​ правда»

  • год 1944 23 гады

    «Сустрэча ў шпіталі»

    У газеце «Звязда» надрукавана першае апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі»
  • год 1945 24 гады

    Скончыў філалагічны факультэт БДУ

    Скончыў філалагічны факультэт БДУ ужо ў Менску, потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». Некаторы час выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце, працаваў у...

  • з 1945 24 гады

    Член Саюза пісьменнікаў БССР

    Член Саюза пісьменнікаў БССР

  • год 1946 25 гадоў

    «У завіруху»

    Выходзіць першая кніга Івана Мележа «У завіруху». На той момант ён ужо абраў шлях празаіка. У кнізе змяшчаліся апавяданні, заснаваныя на рэальным жыццёвым матэрыяле. Дэбют пісьменніка...

  • год 1948 27 гадоў

    «Гарачы жнівень»

    Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень»

  • год 1952 31 год

    Раман «Мінскі напрамак»

    З’яўляецца першы эпічны раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». На працягу жыцця пісьменнік неаднаразова звяртаецца да гэтага твора, дапрацоўвае яго. Пасля выхаду першага рамана пісьменнік...

  • год 1954 33 гады

    «Блізкае і далёкае»

    Выходзіць «Блізкае і далёкае»

  • год 1957 36 гадоў

    «У гарах дажджы»

    Выходзіць «У гарах дажджы»
  • год 1961 40 гадоў

    «Што ён за чалавек»

    Выходзіць «Што ён за чалавек»

  • год 1961 40 гадоў

    «Людзі на балоце»

    Вяршыняй творчасці Івана Мележа сталі раманы цыкла «Палеская хроніка». Першыя з іх «Людзі на балоце»

  • год 1962 41 год

    Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа

    Атрымлівае Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа за раман «Людзі на балоце»

  • год 1965 44 гады

    «Подых навальніцы»

    Выходзіць другі раман хронікі «Подых навальніцы»

  • з 1966 45 гадоў

    Сакратар Саюза пісьменнікаў

    Іван Мележ займае пасаду сакратара Саюза пісьменнікаў

  • год 1966 45 гадоў

    Створаны спектакль па творах

    Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны спектакль

  • год 1966 45 гадоў

    Спекталь «Людзі на балоце»

    Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены спекталь «Людзі на балоце»

  • з 1970 49 гадоў

    Намеснік старшыні СП БССР

    Іван Мележ займае пасаду намесніка старшыні СП БССР

  • 19 ліпеня 1972 51 год

    Народны пісьменнік БССР

    Івану Мележу за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»​ была прысуджана Ленінская прэмія, нададзена званне народнага пісьменніка БССР

  • год 1975 54 гады

    «Жыццёвыя клопаты»

    Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты»

  • год 1976 55 гадоў

    «Завеі, снежань»

    На старонках часопіса «Полымя» (№№ 3-5) з’яўляецца трэці, незакончаны раман «Палескай хронікі» - «Завеі, снежань»

  • 9 жніўня 1976 55 гадоў

    Смерць

    Пісьменніка не стала

  • год 1976

    Дзяржаўнай прэміі БССР

    Іван Мележ удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР пасмяротна за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты»

loader