Фотаздымкі (12)
  • 12 студзеня 1941

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Маці – Акуліна Сяргееўна, швачка. Бацька – працоўны завода «Уралмаш»

  • год 1944 3 гады

    Бацька пакінуў сям'ю

    Бацька Георгій Мулявін пакінуў сям’ю

  • год 1948 7 гадоў

    Пайшоў у школу

    Уладзімір Мулявін пайшоў у школу
  • год 1953 12 гадоў

    Пачаў граць на гітары

    Уладзімір Мулявін пачаў граць на гітары

  • год 1956 15 гадоў

    Свярдлоўскае музычнае вучылішча

    Пасля школы паступіў у Свярдлоўскае​ музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных інструментаў. Быў выключаны з вучылішча за захапленне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў па ўласным...

  • з 1958 17 гадоў

    Працаваў музыкам

    Працаваў музыкам у розных абласных філармоніях (Цюменскай, Томскай, Кемераўскай, Чыцінскай, Петразаводску, Арэнбургу)

  • год 1959 18 гадоў

    Шлюб

    Пабраўся шлюбам з Лідзіяй Кармальскай (працавала на сцэне ў жанры мастацкага свісту)

  • год 1961 20 гадоў

    Нарадзілася дачка

    Нарадзілася дачка Марына

  • год 1963 22 гады

    Беларуская дзяржаўная філармонія

    Уладзімір Мулявін быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію

  • 1965- 1967 26 гадоў

    Служба ў войску

    Служыў у Савецкім войску ў наваколлі Менска (в/ч 73964). Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля Беларускай ваеннай акругі.

  • год 1967 26 гадоў

    Вяртанне ў Беларускую дзяржаўную філармонію

    Пасля сканчэння службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філармонію

  • год 1968 27 гадоў

    «Лявоны»

    Пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Лявоны» у складзе: Уладзімір Мулявін, Валерый Мулявін (родны брат Уладзіміра Мулявіна), Леанід Цішко,...

  • год 1970 29 гадоў

    «Песняры»

    Ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімір Мулявін, змяніў назву на «Песняры». Калектыў выконваў беларускія народныя песні ў сучаснай інтэрпрэтацыі, а таксама песні савецкіх...

  • год 1970 29 гадоў

    Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады

    Уладзімір Мулявін стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады

  • год 1973 32 гады

    Лаўрэат фестывалю песні «Залаты леў»

    Лаўрэат фестывалю песні «Залаты леў» (Лейпцыг)

  • год 1973 32 гады

    Смерць брата

    Старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна – Валерый – загінуў на гастролях у Ялце

  • год 1973 32 гады

    Заслужаны артыст БССР

    Заслужаны артыст Беларускай ССР

  • год 1975 34 гады

    Нарадзіўся сын

    Нарадзіўся сын Уладзімір (памёр у 2006 годзе)

  • год 1975 34 гады

    Шлюб скасаваны

    Шлюб з Л. Кармальскай быў скасаваны

  • год 1975 34 гады

    Другі шлюб

    Другі раз ажаніўся на Святлане Канстанцінаўне Слізскай

  • год 1976 35 гадоў

    Нарадзілася дачка Вольга

    Нарадзілася дачка Вольга

  • год 1976 35 гадоў

    Гастролі ў ЗША

    Разам з ансамблем «Песняры» гастраліраваў у ЗША разам «Нью Крысці Менестрэлс»

  • год 1978 37 гадоў

    Лаўрэат 2-га фестывалю палітычнай песні

    Лаўрэат 2-га фестывалю палітычнай песні (Хельсінкі)

  • год 1979 38 гадоў

    Народны артыст Беларусі

    Народны артыст Беларусі

  • год 1980 39 гадоў

    Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

    Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

  • год 1981 40 гадоў

    Развод і шлюб

    Развёўся са С. Слізскай і ажаніўся на актрысе Святлане Пенкінай

  • год 1982 41 год

    Нарадзіўся сын Валерый

    Нарадзіўся сын Валерый

  • год 1982 41 год

    «Залаты дыск»

    Галоўны прыз фірмы «Мелодыя» «Залаты дыск»

  • год 1991 50 гадоў

    Народны артыст СССР

    Народны артыст СССР

  • год 1994 53 гады

    Медаль Францыска Скарыны

    Узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны

  • 21 студзеня 2001 60 гадоў

    Зорка на Алеі зорак

    У Маскве на Алеі зорак закладзеная зорка ў гонар Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры»

  • год 2001 60 гадоў

    Ордэн Францыска Скарыны

    За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

  • 14 траўня 2002 61 год

    Аўтакатастрофа

    Уладзімір Мулявін патрапіў у аўтакатастрофу пад Менскам

  • 26 студзеня 2003 62 гады

    Смерць

    Праз 8 месяцаў пасля аўтакатастрофы Ўладзімір Мулявін памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску

loader