Фотаздымкі (5)
  • 22 жніўня 1861

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Палівачы Глыбоцкага раёна ў сям’і дробнага шляхціца герба «Лебедзь», які яшчэ ў XVIII – пачатку XIX ст. адносіўся да сярэднезаможных

  • год 1880 19 гадоў

    Рыжскае землямернае вучылішча

    Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча (паводле звестак Язэпа Дылы – Віленскае землямерна-таксатарскае вучылішча), вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам на

  • год 1881 20 гадоў

    Атрымаў маёнтак

    Атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі маёнтак, які хутка давёў да квітнеючага стану

  • год 1889 28 гадоў

    Ажаніўся

    Ігнат Буйніцкі ажаніўся на збяднелай шляхцянцы Францішцы Бжазоўскай

  • 13 красавіка 1890 28 гадоў

    Нарадзілася дачка Ванда-Ігнаціна

    Нарадзілася дачка Ванда-Ігнаціна
  • 16 сакавіка 1892 30 гадоў

    Нарадзілася дачка Гелена-Герменгільда

    Нарадзілася дачка Гелена-Герменгільда
  • 19 сакавіка 1894 32 гады

    Нарадзілася дачка Людвіга

    Нарадзілася дачка Людвіга
  • год 1898 37 гадоў

    Нарадзілася дачка Леанціна-Эміліана

    Нарадзілася дачка Леанціна-Эміліана
  • год 1899 38 гадоў

    Смерць жонкі

    Памерла жонка Ігната Буйніцкага Францішка Бжазоўская
  • год 1900 39 гадоў

    Ажаніўся другі раз

    Ажаніўся зноў на збяднелай шляхцянцы Марыі Аношка

  • 20 снежня 1900 39 гадоў

    Нарадзілася дачка Яўгенія

    Нарадзілася дачка Яўгенія
  • год 1903 42 гады

    Нарадзілася дачка Анатолія-Іаланта

    Нарадзілася дачка Анатолія-Іаланта

  • з 1905 44 гады

    Беларускія вечарыны

    Сыстэматычна наладжвае ў Палівачах і Празароках беларускія вечарыны, актыўным удзельнікам якіх з’яўляецца сам. Прадстаўленні калектыву на вечарынах даваліся ў трох аддзяленнях: у першым...

  • 18 сакавіка 1907 45 гадоў

    Заснаваў самадзейны тэатр

    У сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі...

  • 12 лютага 1910 48 гадоў

    «Першая беларуская вечарынка ў Вільні»

    У Вільні тэатр Буйніцкага па адмысловым запрашэнні рэдакцыі «Нашай Нівы» прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні​»....

  • 22 лютага 1910 48 гадоў

    Другое выступленне трупы Ігната Буйніцкага

    Другое выступленне трупы Ігната Буйніцкага адбылося на этнаграфічным вечары, прысвечаным культурам народаў Паўночна-Заходняга края. У вечары прымалі ўдзел хоры, якія выконвалі расійскія,...

  • канец лета 1910 48 гадоў

    Дазвол на гастрольную паездку

    Пасля неаднаразовых поспехаў беларускіх спектакляў Ігнат Буйніцкі нарэшце атрымлівае ад губернскіх уладаў дазвол на гастрольную паездку. Перад адпраўкай у падарожжа, рэжысёр са значнай...

  • 21 жніўня 1910 48 гадоў

    «Модны шляхцюк»

    У Дзісне ў Народным доме гораду адбываецца пастаноўка камедыі Каруся Каганца «Модны шляхцюк», якая скончылася беларускімі народнымі танцамі пад цымбалы, скрыпку і дуду. Таксама хор выканаў...

  • 1910- 1913 52 гады

    Гастролі

    Тэатр гастраляваў па Беларусі (Менск, Слуцк, Полацк, Дзісна, Свянцяны, Паставы, Нясвіж, Ляхавічы), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913)

  • год 1913 52 гады

    Дзейнасць трупы спынена

    З-за матэрыяльных цяжкасцей і ўціску царскіх уладаў дзейнасць трупы была спыненая

  • год 1913 52 гады

    Беларускае крэдытнае грамадства

    Ігнат Буйніцкі арганізаваў Празарокскае​ беларускае крэдытнае грамадства, у якім кожны селянін пад невялікі адсотак мог атрымаць пазыку

  • год 1914 53 гады

    Спроба стварыць новую трупу

    Ігнат Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму

  • 1914- 1916 55 гадоў

    «Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны»

    Буйніцкі прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці (уваходзіў у склад праўлення) віленскага​ «Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны».

  • пачатак 1917 55 гадоў

    Першае беларускае таварыства драмы і камедыі

    Ігнат Буйніцкі з'явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Менску – Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з якога пачаўся Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя...

  • год 1917 56 гадоў

    Вайсковая служба ў Маладзечне

    Падчас Першай сусветнай вайны адправіўся на Заходні фронт, быў на вайсковай службе ў Маладзечне

  • 22 верасня 1917 56 гадоў

    Памёр на сцэне

    Памёр на сцэне ў час рэпетыцыі, займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны на мясцовых могілках у в. Палачаны  Маладзечанскага​ раёна

  • год 1975

    Перазахаваны ў Празароках

    Перазахаваны ў Празароках​ на цэнтральнай плошчы

loader