Фотаздымкі (17)
  • 11 лютага 1807

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы​, Іванаўскага раёна, Брэсцкай вобласці ў сям’і інжынера-фартыфікатара Міхаіла Орды

  • год 1819 12 гадоў
  • год 1823 16 гадоў

    Заканчэнне гімназія

    Паспяхова скончыў Свіслацкую гімназію

  • год 1823 16 гадоў

    Віленскі універсітэт

    Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта

  • год 1827 20 гадоў

    Выключэнне з універсітэта

    За ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з чацвёртага курса ўніверсітэта. Пасля 15-месячнага турэмнага зняволення вярнуўся ў в. Варацэвічы, дзе...

  • 1830- 1831 24 гады

    Удзел у паўстанні

    Прыняў актыўны удзел у паўстанні 1830-1831 гг. Камандаваў партызанскім атрадам. Ён стаў урэшце стралком чацьвертага палку коннай гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы і нават вызначыўся ў...

  • верасень 1833 26 гадоў

    Эмігрант

    Атрымаў статус эмігранта ў Францыі і застаўся ў Парыжы. У гэты час вызначаюцца яго прыарытэты ў творчасці – заняцце музыкай і жывапісам

  • год 1838 31 год

    «Альбом твораў польскіх кампазітараў»

    Выдаў у Парыжы «Альбом твораў польскіх кампазітараў»

  • год 1839 32 гады

    Гістарычна-літаратурнае таварыства

    Напалеон Орда прыняты ў Польскае гістарычна-літаратурнае таварыства. Сябра Адама Міцкевіча, ён быў ягоным папулярызатарам. У ліку знаёмых Н. Орды былі таксама Тургенеў, Бальзак, Стэндаль,...

  • 1840- 1844 37 гадоў

    Мастацкая адукацыя

    Мастацкую aдукацую наш знакаміты суайчыннік атрымаў у студыі майстра архітэктурнага пейзажу П’ера Жэрара. Першыя цыклы малюнкаў Напалеона Орды з’явіліся пасля яго падарожжа па Францыі і...

  • з 1847 40 гадоў

    Дырэктар Італьянскай оперы

    Дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Займаўся сачыненнем і выкладаннем музыкі

  • год 1856 49 гадоў

    Падручнік польскай мовы

    У Парыжы выдаў першы падручнік польскай мовы для замежнікаў. Перакладаў паэзію аўтараў-ліцвінаў на францускую мову

  • год 1856 49 гадоў

    Вяртанне на Радзіму

    Пасля аб’яўлення расійскім імператарам Аляксандрам ІІ амністыі эмігрантам Н. Орда пакінуў сям’ю, забяспечанае жыццё і паспяховую кар’еру ў Парыжы і вярнуўся на Радзіму. Па вяртанні з...

  • год 1859 52 гады

    Канфіскацыя імення

    Пасля смерці маці ў сувязі з яго ўдзелам у паўстанні 1830-1831 гг. радавое іменне было канфіскавана. Мастаку было дазволена толькі ўзяць яго ў арэнду

  • 1862- 1863 56 гадоў
  • год 1866 59 гадоў

    Арышт

    Напалеон Орда быў арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863-1864 гг. і пасаджаны у Кобрынскі турэмны замак

  • год 1867 60 гадоў

    Высылка

    Ваенна-палявы суд прыгаварыў мастака к высылцы ў аддалёныя губерніі Расіі. Дзякуючы старанням жонкі і дапамогі пасла Францыі прыгавор пасля адмянілі. Тым не менш Напалеона Орду царскія...

  • год 1873 66 гадоў

    «Граматыка музыкі»

    Напалеон Орда выдае ў Варшаве вучэбнік «Граматыка музыкі», які быў высока ацэнены Станіславам Манюшкай і на дзясяткі гадоў стаў лепшым дапаможнікам па тэорыі музыкі
  • 26 красавіка 1883 76 гадоў

    Смерць

    Памёр Напалеон Орда ў Варшаве. Згодна тэстаменту яго пахавалі ў Янаве (зараз г. Іванава Брэсцкай вобласці) у фамільным склепе

loader