Фотаздымкі (36)
  • 19 чэрвеня 1924

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

  • год 1930 6 гадоў

    Пайшоў у школу

    Васіль Быкаў пайшоў у школу. Галоўныя захапленні ў дзяцінстве былі чытанне кніг і маляванне

  • год 1939 15 гадоў

    Кубліцкая СШ

    Скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, з дзяцінства захапляўся маляваннем, таму паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча

  • восень 1940 16 гадоў

    Віцебская школа ФЗН № 5

    У сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941

  • чэрвень 1941 17 гадоў

    Экзамены

    Экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас

  • лета 1942 17 гадоў

    Саратаўскае пяхотнае вучылішча

    Быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча (з 80 выпускнікоў у вайну ацалела толькі чацвёра)

  • восень 1943 19 гадоў

    Малодшы лейтэнант

    Прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах у якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў, а таксама ўзвода палкавой і армейскай артылерыі. Удзельнічаў у баях за...

  • пачатак 1944 19 гадоў

    Раненне

    Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны як загінулы), тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі. Бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна...

  • год 1947 23 гады

    Дэмабілізацыі

    Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў жыў у Гародне, працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда»

  • год 1947 23 гады

    Апавяданне «Дапякло»

    Надрукавана першае апавяданне «Дапякло» ў часопісе «Вожык»
  • год 1949 25 гадоў

    Апавяданне «У першым баі»

    У газеце «Гродзенская праўда» было надрукавана апавяданне «У першым баі»
  • год 1949 25 гадоў

    Вяртанне ў Савецкую Армію

    Зноў пачынае служыць у Савецкай Арміі
  • з 1951 27 гадоў

    Пачатак пісьменніцкага лёсу

    В. Быкаў адлічвае свой пісьменніцкі лёс, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы...

  • год 1955 31 год

    Дэмабілізацыі

    Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда»
  • з 1959 35 гадоў

    Член Саюза пісьменнікаў СССР

    Член Саюза пісьменнікаў СССР. Выступаў як журналіст. У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з'яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы
  • год 1959 35 гадоў

    «Жураўліны крык»

    У «Жураўліным крыку» пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом гранічна праўдзівае адлюстраванне...

  • год 1960 36 гадоў

    Зборнік «Ход канём»

    Першы зборнік «Ход канём» раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі

  • год 1961 37 гадоў

    Аповесць «Трэцяя ракета»

    Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета»

  • год 1962 38 гадоў

    Аповесць «Пастка»

    Выходзіць аповесць «Пастка»
  • год 1963 39 гадоў

    Аповесць «Альпійская балада»

    Выходзіць аповесць «Альпійская балада»

  • год 1964 40 гадоў

    Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа

    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа за аповесць «Трэцяя ракета»

  • год 1965 41 год

    «Мёртвым не баліць»

    У застойныя гады афіцыйная крытыка непрыймальна ставілася да бескампрамісных аповесцей В. Быкава пра вайну. Адзін з самых вострапраўдзівых яго твораў «Мёртвым не баліць» убачыў свет на...
  • год 1972 48 гадоў

    Сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР

    Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР

  • год 1974 50 гадоў

    Дзяржаўная прэмія СССР

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання».

  • год 1978 54 гады

    Пераезд у Менск

    Пераехаў на сталае жыццё ў Менск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Уваходзіў у састаў праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, Рады Саюза пісьменнікаў БССР, рэспубліканскага...

  • год 1978 54 гады

    Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён»

  • год 1978 54 гады

    Дэпутатат Вярхоўнага Савета БССР

    Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР
  • год 1980 56 гадоў

    Народны пісьменнік Беларусі

    Атрымаў званне Народны пісьменнік Беларусі
  • год 1984 60 гадоў

    Герой Сацыялістычнай Працы

    Атрымаў ордэн «Герой Сацыялістычнай Працы»
  • год 1986 62 гады

    Ленінская прэмія

    Лаўрэат Ленінскай прэміі за аповесць «Знак бяды»

  • год 1988 64 гады

    Беларускі народны фронт

    Стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту
  • год 1989 65 гадоў

    Народны дэпутат СССР

    Народны дэпутат СССР
  • год 1990 66 гадоў

    «Рыжскі зварот»

    Адзін з аўтараў «Рыжскага звароту». Абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • кастрычнік 1993 69 гадоў

    «Ліст сарака двух»

    Падпісаў адкрыты «ліст сарака двух»

  • з 1997 73 гады

    Нападкі на Радзіме

    Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на Радзіме, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу.

  • 5 чэрвеня 1998 73 гады

    Выехаў з Беларусі ў Фінляндыю

    Васіль Быкаў разам з жонкай Ірынай Міхайлаўнай выехаў з Беларусі ў Фінляндыю​, дзе пражыў наступныя паўтары гады. Учынак Быкава быў сведчаннем не толькі адчаю – на Радзіме яму стварылі...

  • год 2001 77 гадоў

    Аповесць «Балота»

    Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць з аповесці «Балота»
  • з снежня 2002 78 гадоў

    Чэхія

    Васіль Быкаў пераехаў на жыхарства ў Чэхію, перад гэтым некалькі гадоў жыў у Германіі, а да гэтага ў Фінляндыі. Апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю...

  • 22 чэрвеня 2003 79 гадоў

    Смерць

    Памёр у 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках. Падчас пахавання быў адпеты ўніяцкімі...

  • год 2003

    Прэмія «Залаты апостраф»

    Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф», пасмяротна
loader