Нарадзіўся ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і: бацька – Павел Фёдаравіч, маці – Марыя Дзянісаўна
Пайшоў у школу-сямігодку у Алексічах
Скончыў школу-сямігодку у Алексічах
Скончыў школу-дзесяцігодку (СШ № 1) з атэстатам выдатніка ў Хойніках
Паступае ў Маскоўскі інстытут філасофіі, гісторыі і літаратуры імя М.Г. Чарнышэўскага. Тады ж на старонках газеты «Чырвоная змена» з’яўляецца яго першы верш. Такім чынам, Іван Мележ...
Быў прызваны ў войска з першага курса і трапіў у артылерыйскі полк
Іван Мележ прымаў удзел у вызваленні Паўночнай Букавіны
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой
Быў цяжка паранены пад Растовам асколкам бомбы. Івану Мележу раздрабіла правае плячо. Лячыўся ён у растоўскім, тбіліскім шпіталях
Іван Мележ атрымаў пасведчанне аб інваліднасці і трапіў у г. Бугуруслан, дзе знаходзіўся адзін з цэнтральных пунктаў па эвакуацыі насельніцтва. Выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім...
У Бугурусланe пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Лідзіяй, якая працавала ў цэнтральным бюро даведак для эвакуіраваных
Не сказаўшы нікому ні слова, Іван Мележ і Лідзія пайшлі ў ЗАГС і распісаліся
З’явіўся першы празаічны твор на старонках газеты «Бугурусланская правда»
Скончыў філалагічны факультэт БДУ ужо ў Менску, потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». Некаторы час выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце, працаваў у...
Член Саюза пісьменнікаў БССР
Выходзіць першая кніга Івана Мележа «У завіруху». На той момант ён ужо абраў шлях празаіка. У кнізе змяшчаліся апавяданні, заснаваныя на рэальным жыццёвым матэрыяле. Дэбют пісьменніка...
Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень»
З’яўляецца першы эпічны раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». На працягу жыцця пісьменнік неаднаразова звяртаецца да гэтага твора, дапрацоўвае яго. Пасля выхаду першага рамана пісьменнік...
Выходзіць «Блізкае і далёкае»
Выходзіць «Што ён за чалавек»
Вяршыняй творчасці Івана Мележа сталі раманы цыкла «Палеская хроніка». Першыя з іх «Людзі на балоце»
Атрымлівае Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа за раман «Людзі на балоце»
Выходзіць другі раман хронікі «Подых навальніцы»
Іван Мележ займае пасаду сакратара Саюза пісьменнікаў
Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны спектакль
Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены спекталь «Людзі на балоце»
Іван Мележ займае пасаду намесніка старшыні СП БССР
Івану Мележу за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» была прысуджана Ленінская прэмія, нададзена званне народнага пісьменніка БССР
Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты»
На старонках часопіса «Полымя» (№№ 3-5) з’яўляецца трэці, незакончаны раман «Палескай хронікі» - «Завеі, снежань»
Пісьменніка не стала
Іван Мележ удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР пасмяротна за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты»