Нарадзіўся ў вёсцы Палуж у сям'і валаснога пісара Антона Дзяменцевіча Шашалевіча і Ефрасінні Фамінічны. У сям’і было пяцёра дзяцей
Памёр бацька Андрэя Мрыя і маці засталася адна з пяццю дзецьмі (малодшай дачцы было 2 гады)
Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю
Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі
Адпраўлены на фронт у 94 енісейскі полк
Андрэй Мрый у Чырвонай Арміі. Камандзір 345 роты 14 палка
Андрэй Мрый працаваў настаўнікам у мястэчку Краснаполле, дзе выкладаў гісторыю і французскую мову
Дэбютаваў у друку
Выехаў у Менск, дзе па прапанове Змітрака Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР
Андрэй Мрый напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць»
Андрэй Мрый быў арыштаваны ў Менску па адрасе: Стаўбцоўскі завулак, дом 6, кватэра 1, па справе краснапольскіх настаўнікаў
Андрэй Мрый быў асуджаны «тройкай» НКУС як «член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы» да 5 гадоў ППК і этапіраваны ў Карагандзінскі ППЛ
Асуджаны асобай нарадай НКУС СССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапіраваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР