Браніслаў Тарашкевіч нарадзіўся ў засьценку Мацюлішкі Віленскага павету, 27 км на ўсход ад Вільні, у сям’і каталіцкага селяніна-серадняка
Браніслаў Тарашкевіч дапамагае бацьку з гаспадаркай, працуе пастухом
У народным вучылішчы Браніслаў Тарашкевіч паказвае выдатныя вынікі. Вестка пра гэта дайшла да маладой памешчыцы Гелены Стамброўскай, якая забрала яго да сябе, апекавала яго й дапамагла...
У асяродзьдзі гімназістаў Тарашкевіч карыстаўся павагай. У 16-гадовым узросьце Браніслаў пачынае зарабляць сабе на жыцьцё рэпэтытарствам. У гімназіі паказвае сябе добрым вучнем, мае...
Скончыў 2-ю Віленскую гімназію з срэбным мэдалём
Браніслаў Тарашкевіч апынуўся ў сталіцы Расеі й быў безь перашкодаў прыняты на гісторыка-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Тут на працягу чатырох гадоў вучыўся пад...
У Пецярбургу пачынае стварэньне навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Піша статут да яго. Пазьней становіцца старастам гуртку
У Пецярбургу Браніслаў Тарашкевіч даволі блізка сышоўся з Янкам Купалам, які ў той час пашыраў сваю адукацыю. Купала хоць і быў старэйшы на 10 гадоў, вельмі цаніў Тарашкевіча
У Пецярбургу Браніслаў Тарашкевіч трапляе ў розныя колы нацыянальных рухаў, прыхільна ставіцца да польскага нацыянальнага руху. Працуючы хатнім настаўнікам, Тарашкевіч пазнаёміўся зь...
Браніслаў Тарашкевіч пачынае працаваць над граматамі XII ст. Па загадзе Шахматава едзе ў Рыскі архіў старажытных граматаў. Працуе над гістарычнай граматыкай беларускай мовы
Выступаў у беларускім друку ў часопісах «Раніца» і «Лучынка»
Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту й быў пакінуты там пры катэдры расейскай мовы й літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт старажытнагрэцкай і лацінскай...
Браніслаў Тарашкевіч становіцца актыўным удзельнікам і адным зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. Знаходзіцца ў Менску падчас абвяшчэньня БНР. У аўтабіяграфіі пазьней піша, што...
Браніслаў Тарашкевіч выконваў функцыю загадчыка аддзелу культуры й асьветы ў Беларускім народным камісарыяце ў Петраградзе
Працуючы загадчыкам культурна-асьветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні, у вядомай віленскай друкарні Марціна Кухты, першую «Беларускую граматыку для школ». У ёй аўтар...
Дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства беларускай школы
Браніслаў Тарашкевіч быў абраны паслом у польскі сойм
Беларускім пасольскім клюбам, а менавіта, Браніславам Тарашкевічам распрацоўваецца праект аўтаноміі Беларусі. Юрыдычны бок кансультуе й ухваляе вядомы адвакат Тадэвуш Урублеўскі. Але...
Ажаніўся зь Верай Сьніткай, праваслаўнай беларускай з Радашкавічаў
Разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым прыняў удзел у стварэньні Беларуска-польскага таварыства ў Вільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клюбе...
Браніслаў Тарашкевіч стаў бацькам. Сына назвалі Радаслаў Тарашкевіч. У сям’і яго называлі Славікам. Ён загінуў у баях за родныя мясьціны ў 1944 годзе, быў партызанам
У прамове ў сейме Браніслаў Тарашкевіч гаварыў: «Абвінавачваеце нас у камунізьме, у распальваньні дывэрсійнага руху, бандыцкага, як вы кажыце, а па сутнасьці руху паўстанцкага,...
Разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлом выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. З Сымонам Рак-Міхайлоўскім...
Шчыльна зблізіўся зь лідэрамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і быў прыняты ў партыю. Таемна ўдзельнічаў у III канфэрэнцыі КПЗБ
Разам зь іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху Браніслаў Тарашкевіч быў арыштаваны польскай дэфэнзывай
Браніслаў Тарашкевіч быў абраны акадэмікам АН Беларусі
На «Працэсе 56-і» засуджаны на 12 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэньня Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу
Падчас турэмнага тэрміну на Лукішках Тарашкевіч чытае «Капітал» К. Маркса, «Разьвіцьцё капіталізму ў Расеі» Леніна, «Фінансавы капітал» Гільфрэндынга. Тэрмін зьняволеньня быў зьменшаны да 8...
Браніслаў Тарашкевіч паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы быў датэрмінова выпушчаны з астрогу. Актыўна далучыўся да камуністычнай выбарчай кампаніі ў польскі парлямэнт,...
Асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы
Назаўсёды разьвітваецца зь першай сям’ёй праз палітычны абмен у СССР, жонка й сын маюць права паехаць за бацькам і маюць намер гэта зрабіць, але па невядомых прычынах застаюцца ў Польшчы
У Маскве бярэцца шлюбам з другой жонкай, выпускніцай вышэйшых літаратурных курсаў, Нінай Палянскай. У далейшым Ніна Палянская старанна змагалася за рэабілітацыю мужа
Браніслаў Тарашкевіч быў арыштаваны па абвінавачаньні ў сфабрыкаванай справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру»
Быў растраляны. Дасьледчык Леанід Маракоў выказвае меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў
Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР