Нарадзіўся ў в. Бацэвічы ў сям'і святара
Скончыў Менскую духоўную семінарыю
Член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Менску
Атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, што дазволіла былому студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў...
Стаў займацца вывучэннем эканамічнага становішча сялянскіх гаспадарак поўдня Расіі і Украіны
На канферэнцыі БСГ увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада»
Удзельнік Усебеларускага з'езда ў Менску
Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1-м урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы
Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі
У Вільні была выдадзена першая кніга Аркадзя Смоліча – «Геаграфія Беларусі». Кніга стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі
Вярнуўся ў Менск з дазволу ўрада Савецкай Беларусі. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР
Дацэнт кафедры ў БДУ
Пад кіраўніцтвам Аркадзя Смоліча створаны часопіс «Плуг» і Цэнтральнае бюро краязнаўства
Узнагароджаны Малым залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг.:...
Арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Вызвалены з ссылкі
Аркадзь Смоліч быў зноў арыштаваны. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу