Нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у беднай сялянскай сям’і, дзе акрамя яго было яшчэ чацвёра дзяцей. Меў трох братоў – Гаўрылу, Парфіра і Івана – і сястру...
Вучыўся ў пачатковай школе ў Вялікай Багацькаўцы
Вучыўся ў Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе
Скончыў вучобу ў Вольшы і атрымаў магчымасьць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей. Прыехаў у Горкі, каб рыхтавацца да паступлення ў вучэльню. Там займаўся з рэпэтытарам...
Максім Гарэцкі паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча
У газеце «Наша ніва», якая выдавалася ў Вільні, пачалі з’яўляцца карэспандэнцыі, допісы, нататкі Гарэцкага
У газеце «Наша ніва» пад псеўданімам Максім Беларус было апублікаванае першае апавяданне Максіма Гарэцкага «У лазні»
Пасля заканчэння Горы-Горацкага вучылішча быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам
У Вільні быў выдадзены і першы зборнік Максіма Гарэцкага пад назваю «Рунь»
З'явілася кніга Максіма Гарэцкага «Антон»
Максіма Гарэцкага павінны былі прызваць у войска. Каб не ісці на службу звычайным салдатам на 3 гады, ён падае заяву аб залічэнні ў «вольназапісаныя»
Адразу трапіў на фронт. Ва Усходняй Прусіі, пад Сталупененам, быў цяжка паранены. Доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях Вільні, Масквы, Магілёва
Пасля выздараўлення быў залічаны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу, па заканчэнні якога ў званні прапаршчыка накіраваны на службу ў Іркуцк, потым у Гжацк, а адтуль ізноў другі...
Максім Гарэцкі апынуўся на фронце ў Пінскіх балотах. Там быў прызначаны ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялянаў, але не любіў гэтай працы і адпрасіўся ў акопы
Цяжка захварэў, лячыўся ў Маскве, Жалезнаводску
Зусім звольнены з войска. Пераехаў у Смаленск, дзе ў той час жыў Янка Купала
Працуе камендантам жыллёвага аддзелу. Паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у мясцовых газэтах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна»
Разам з братам Гаўрылам склаў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік» – першы вынік працы пісьменніка ў галіне лексікаграфіі
Пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай рэспублікі, пераехаў з рэдакцыяй у Вільню
У Вільні быў выдадзены «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнічак»
Рэдактар і выдавец газеты «Беларускія ведамасці»
Перад выбарамі ў Віленскі сойм, быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную...
У Менску быў выдадзены зборнік апавяданняў «Досьвіткі»
Максім Гарэцкі ўзначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі
Максім Гарэцкі разам з сям’ёй вярнуўся ў Менск, працаваў вучоным спецыялістам Інстытута навуковай мовы Інбелкульта, застаўся на гэтай пасадзе і пасля рэарганізацыі інстытута ў Акадэмію...
Максім Гарэцкі быў засуджаны да высылкі на пяць гадоў у горад Вятку
У Вятцы працаваў чарцёжнікам
Па заканчэнні тэрміна ссылкі Максім Гарэцкі ўладкаваўся настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе ў пасёлку Пясочня Калужскай вобласці