Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Часам ён займаўся дробным гандлем, любіў музыку - іграў на скрыпцы. Маці,...
Змітрок Бядуля пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі
Змітрок Бядуля аддаў у рэдакцыю газет свае вершы, але яны не былі апублікаваныя. Магчыма таму, што былі яшчэ «няспелымі». Для ранніх твораў, як для вершаў, так і для прозы быў характэрны...
Змітрок Бядуля быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні Змітрака Бядулі сталі...
Змітрок Бядуля друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня)
Змітрок Бядуля апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург), якія толькі адсутнасцю рыфмы адрозніваюцца ад вершаў
Змітрок Бядуля з Вільні вярнуўся ў вёску Пасадзец, але калі фронт наблізіўся да роднай вёскі літаратара, то сям'я яго была вымушана ратавацца ад яўрэйскіх пагромаў
Змітрок Бядуля пераехаў у Менск, дзе працаваў у гарадскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны
У кватэры Змітрака Бядулі ў Менску жыў Максім Багдановіч
Змітрок Бядуля супрацоўнічаў з газетай «Беларускі шлях», якая выдавалася падчас нямецкай акупацыі
Змітрок Бядуля працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі», грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Беларускае...
У Змітрака Бядулі выйшаў зборнік апавяданняў «На зачарованых гонях»
Змітрок Бядуля выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях»
Змітрок Бядуля быў першым рэдактарам краязнаўча-этнаграфічнага часопіса «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля – ва «Узвышша»
Змітрок Бядуля пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры
Змітрок Бядуля ажаніўся з Марыяй Ісакаўнай Плаўнік
У Змітрака Бядулі выйшла кніга вершаў для дзяцей «Вясной»
У Змітрака Бядулі выйшла кніга аповесцей «Салавей», прысвечаная мінуўшчыне, часам прыгоннага права - казачна-прыгодніцкі і рамантычны твор, падобнага да яго ў беларускай літаратуры...
У Змітрака Бядулі выйшаў двухтомны раман «Язэп Крушынскі»
У Змітрака Бядулі выйшла кніга вершаў для дзяцей «Гаспадарка»
Змітрок Бядуля атрымаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР
Па матывах аповесці Змітрака Бядулі «Салавей» быў пастаўлены аднаіменны балет
У Змітрака Бядулі выйшла вершаваная казка для дзяцей «Мурашка-Палашка»
Змітрок Бядуля памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны