Нарадзіўся ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерніі. Дзяцінства мастака прайшло ў ваколіцах Галубіцкай пушчы
Сям’я Язэпа Драздовіча, у якой акрамя яго было пяцёра дзяцей, рана згубіла бацьку і была вымушана змяніць нямала месцаў жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Выхаваннем дзяцей займалася маці...
Вучобу Язэп Драздовіч пачаў у Дзісенскай гімназіі
Пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу прафесара жывапісу Івана Трутнева. Там на працягу чатырох гадоў засвойваў азы мастацтва і праходзіў курс акадэмічнага малявання
Першыя малюнкі Язэпа Драздовіча – «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» зробленыя пад уплывам Мікалоюса Чурлёніса
Язэп Драздовіч скончыў мастацкую школу і быў прызваны ў войска Расіі
Пасля двух гадоў службы ў Саратаве ён скончыў курсы фельчараў і пачаў працаваць у амбулаторыі
Працаваў у галіне скульптуры: стварыў бюст Францыска Скарыны
Пасля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў
Пасля стварэння БССР, Язэп Драздовіч пераехаў у Менск
Працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР
Язэп Драздовіч арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку
Пасля падпісання Рыжскай дамовы, паводле якой Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы, Язэп Драздовіч пакінуў Савецкую Беларусь і вярнуўся на родную Дзісеншчыну
Язэп Драздовіч арганізаваў у вёсцы Сталіца беларускую школу, якая праіснавала толькі тры месяцы і была зачынена польскай адміністрацыяй
У Вільні была надрукавана першая частка аповесці Язэпа Драздовіча «Вар'ят без вар'яцтва». Большасць яго твораў, у тым ліку паэма «Трызна мінуўшчыны», прысвечаная старажытнай Полаччыне, і...
Язэп Драздовіч выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школу
Язэп Драздовіч заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі
Язэп Драздовіч выкладаў маляванне ў Навагрудскай беларускай гімназіі, вёў работу па зборы экспанатаў для Віленскага беларускага музея
Язэп Драздовіч выдаў у Вільні першую на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі», у якой выклаў шэраг сваіх тэорый, у прыватнасці, аб паходжанні планет Сонечнай сістэмы і...
Язэп Драздовіч працягнуў тэму космасу трыма серыямі графічных малюнкаў і жывапісных палотнаў «Жыццё на Марсе», «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы»
Язэп Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут, на малой радзіме, мастак стварыў вялікую колькасць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў...
Натхнёны гераічнай барацьбой народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Язэп Драздовіч вяртаецца да матываў мінулага – карціны «Палачане выганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад...
Пасля заканчэння вайны з-за праблем са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заробку мастака былі маляваныя дываны для сялян. Зрэдку пісаў краявіды, партрэты
Мастак трагічна памёр. Беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскі шпіталь, дзе праз некаторы час ён памёр. Пахаваны Язэп Драздовіч у вёсцы Ліпляны...