Фотаздымкі (7)
  • 4 лістапада 1887

    Дзень нараджэння

    Цішка Гартны нарадзіўся ў мястэчку Капыль, пад Менскам у сялянскай сям'і

  • год 1905 18 гадоў

    Скончыў двухкласную школу

    Скончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне

  • год 1905 18 гадоў

    Удзельнік рэвалюцыі

    Цішка Гартны быў удзельнікам рэвалюцыі 1905-1907 гг
  • з 1906 19 гадоў

    Член Капыльскай арганізацыі РСДРП

    Член Капыльскай​ арганізацыі РСДРП

  • год 1908 21 год

    Надрукаваны верш «Бяздольны»

    Упершыню быў надрукаваны верш «Бяздольны» ў газеце «Наша ніва»

  • год 1912 25 гадоў

    Газета «Правда» змяшчае вершы

    Газета «Правда» змяшчае некалькі вершаў і нарыс, прысвечаны працаўнікам

  • травень 1913 25 гадоў

    Працаваў на заводзе ў Пецярбургу

    Цішка Гартны пачаў працу на заводзе «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу

  • год 1913 26 гадоў

    Выходзіць першая кніга «Pieśni»

    Выходзіць першая кніга Цішкі Гартнага «Pieśni»
  • год 1914 27 гадоў

    Пераходзіць на завод «Айваз»

    Пераходзіць на завод «Айваз». Быў удзельнікам культурна-выдавецкай суполкі «Знание»

  • год 1914 27 гадоў

    «Сокі цаліны»

    Цішка Гартны пачаў працаваць над раманам «Сокі цаліны»
  • люты 1916 28 гадоў

    Шлюб

    Ажаніўся з Надзеяй Сцяпанаўнай Бяловай, якую спаткаў у Пецярбургу

  • з лютага па снежань 1918 31 год

    Сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята

    Сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца»

  • кастрычнік 1918 30 гадоў

    Прыняты ў РКП(б)

    Цішка Гартны прыняты ў РКП(б). Аўтар маніфеста аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь
  • з 1 студзеня па 3 лютага 1919 31 год

    Старшыня Часовага ўрада ССРБ

    Старшыня Часовага ўрада ССРБ
  • 1919- 1920 33 гады

    Сакратар газеты «Красная звезда»

    Сакратар газеты «Красная звезда» ў Харкаве, палітработнік на Паўднёвым фронце Чырвонай Арміі. Потым – літаратурны супрацоўнік у штабе Заходняга фронту ў Смаленску

  • год 1920 33 гады

    Радактар газеты «Савецкая Беларусь»

    Сакратар і адказны радактар газеты «Савецкая Беларусь»

  • год 1921 34 гады

    Узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР

    Жыве ў Менску​. Узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намеснікам наркама асветы і старшынёй Галоўмастацтва БССР, з'яўляўся членам прэзідыума Інбелкульта і...

  • сакавік 1922 34 гады

    Наведаў Берлін

    Цішка Гартны наведаў Берлін, наладзіў выданне беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг. За два месяцы было надрукавана 10 назваў агульным накладам 138 500 экземпляраў (у тым ліку кніга паэзіі...

  • красавік 1922 34 гады

    Узначаліў выдавецтва «Адраджэнне»

    Узначаліў беларускае кааператыўнае выдавецтва «Адраджэнне», выпусціўшае за адзін год 14 кніг

  • снежань 1922 35 гадоў

    Часопіс «Полымя»

    Выдавецтва «Адраджэнне» выпусціла № 1 часопіса «Полымя», рэдактарам якога стаў Цішка Гартны

  • год 1923 36 гадоў

    Мог стаць першым Народным паэтам Беларусі

    Цішка Гартны мог стаць першым Народным паэтам Беларусі – пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў надаць яму такое званне. З невядомых прычын пастанова не была зведзена ў жыццё
  • год 1925 38 гадоў

    Другая Усебеларуская канферэнцыі

    Зноў ездзіў да Берліну з мэтай удзелу ў Другой Усебеларускай канферэнцыі

  • год 1927 40 гадоў

    Падарожжа ў Эўропу

    Разам з Янкам Купалам, Чаротам і Зарэцкім наведаў Польшчу і Чэхію, выступіў перад беларусамі Варшавы

  • год 1928 41 год

    Акадэмік Беларускай акадэміі навук

    Акадэмік Беларускай акадэміі навук
  • 16 студзеня 1931 43 гады

    Выключаны з ВКП(б)

    Цішка Гартны выключаны з ВКП(б) з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі»

  • год 1934 47 гадоў

    Удзельнік Саюза пісьменнікаў СССР

    Удзельнік Саюза пісьменнікаў СССР
  • 1934- 1936 49 гадоў

    Інстытут гісторыі БелАН

    Цішка Гартны працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН

  • 15 лістапада 1936 49 гадоў

    Арыштаваны

    Арыштаваны
  • 7 красавіка 1937 49 гадоў

    Магілёўская псіхіятрычная лячэбніца

    Пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу

  • 11 красавіка 1937 49 гадоў

    Самагубства

    Цішка Гартны скончыў жыццё самагубствам. Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве

  • 15 кастрычніка 1955

    Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах

    Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах
  • 10 верасня 1987

    Цалкам рэабілітаваны

    Цішка Гартны быў цалкам (палітычна) рэабілітаваны
  • 11 красавіка 1989

    Усталяваны помнік

    На выяўленым месцы пахавання ўсталяваны помнік

loader