Фотаздымкі (25)
  • 3 лістапада 1882

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Менскай вобласці)

  • 1892- 1894 12 гадоў

    Народнае вучылішча

    Навучанне ў народным вучылішчы ў в. Мікалаеўшчына

  • 1895- 1897 15 гадоў

    Альбуць

    Жыў у Альбуці, дапамагаў бацькам па гаспадарцы і адначасова рыхтаваўся да паступлення ў Настаўніцкую семінарыю, шмат чытаў

  • 1898- 1902 20 гадоў

    Нясвіжская настаўніцкая семінарыя

    Навучанне ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У час вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, Л. Талстога, І....

  • 1902- 1905 23 гады

    Малады настаўнік

    Пасля заканчэння семінарыі малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў беларускі...

  • лістапад 1905 23 гады

    Петыцыя жыхароў Пінкавіч

    Склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Скірмунта з патрабаваннем забяспечыць права сялян на карыстанне азёрамі і ўчасткам зямлі для пашы. Менскі губернатар прадпісаў паліцыі...

  • студзень 1906 23 гады

    Верхменскае народнае вучылішча

    У парадку пакарання за грамадскую дзейнасць Якуба Коласа перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён)

  • 9-10 ліпеня 1906 23 гады

    Нелегальны настаўніцкі з'езд

    Прыняў актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, які адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. На гэтым сходзе было пастаўлена пытанне аб неабходнасці рэарганізацыі народнай асветы на...

  • 1 верасня 1906 23 гады

    Верш «Наш родны край»

    У віленскай беларускамоўнай газеце «Наша доля» з'явіўся верш - «Наш родны край», у якім аўтар называў родную зямлю «беднай старонкай», «забытым Богам краем». Гэта першы надрукаваны твор паэта....

  • 15 верасня 1906 23 гады

    Апавяданне «Слабода»

    У «Нашай долі» пад псеўданімам Дзядзька Карусь змешчана апавяданне «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі – першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка.

  • зіма 1906- 1907 24 гады

    Прыватная школа

    Жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрыў прыватную школу. Пачаў складаць навучальны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»

  • год 1907 25 гадоў

    Загадчык літаратурнага аддзела

    Прыехаў у Вільню, некалькі тыдняў працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела ў «Нашай ніве», але паводле загаду паліцыі быў вымушаны пакінуць горад

  • пачатак 1908 25 гадоў

    Выкладчык у прыватнай школе

    Некаторы час выкладаў у прыватнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён)

  • 15 верасня 1908 25 гадоў

    Турэмнае зняволенне

    Засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў...

  • год 1909 27 гадоў

    «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»

    У Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла першая яго кніга «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы...

  • год 1910 28 гадоў

    Зборнік вершаў «Песні жальбы»

    У Вільні надрукаваны першы зборнік вершаў «Песні жальбы» (напісаны ў 1906-1909 гг.)

  • верасень 1911 28 гадоў

    Выхад з турмы

    Пасля выхаду з турмы Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай: некалькі месяцаў без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у мястэчку Лунінец.

  • жнівень 1912 29 гадоў

    Сустрэча з Янкам Купалам

    На хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам​, якая паклала пачатак іх сяброўству

  • год 1912 30 гадоў

    Пасведчанне аб дабранадзейнасці

    Пасля атрымання пасведчання аб дабранадзейнасці працаваў настаўнікам спачатку ў вёсцы Купяцічы недалёка ад Пінска, потым у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы

  • год 1912 30 гадоў

    Зборнік «Апавяданні»

    У Вільні выходзіць яго зборнік «Апавяданні»

  • чэрвень 1913 30 гадоў

    Шлюб

    Якуб Колас узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў (Даніла, Юрка і Міхась)

  • год 1914 32 гады

    Зборнік «Родныя з'явы»

    У Вільні Беларускім Выдавецкім Таварыствам выдадзены зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону «Родныя з'явы»

  • год 1915 33 гады

    Эвакуацыя

    Падчас Першай сусветнай вайны ў сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу
  • год 1916 34 гады

    Аляксандраўскае ваеннае вучылішча

    Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (г. Масква) служыў у запасным палку ў г. Перм

  • год 1916 34 гады

    П'еса «Чарка ўсё на свеце робіць»

    У Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» надрукаваны і драматургічны твор пісьменніка – невялікая п'еса «Чарка ўсё на свеце робіць», якая мела падзагаловак «Трагедыя з...

  • лета 1917 34 гады

    Горад Абаянь

    У званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але ў хуткім часе ў сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). Як настаўнік быў...

  • год 1921 39 гадоў

    Вяртанне ў Менск

    Вярнуўся ў Менск. Быў супрацоўнікам Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытута Беларускай...

  • год 1921 39 гадоў

    Зборнік «Казкі жыцця»

    У Коўне выйшаў зборнік апавяданняў «Казкі жыцця»
  • год 1923 41 год

    Паэма «Новая зямля»

    У Менску выйшла асобным выданнем паэма «Новая зямля»

  • год 1925 43 гады

    Паэма «Сымон-музыка»

    У часопісе «Полымя» апублікавана трэцяя рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка»

  • год 1925 43 гады

    Вобыск і допыт

    У Якуба Коласа быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з так званай «лістападаўскай справай», якая датычылася «контррэвалюцыйнай арганізацыі» на Случчыне

  • 18 кастрычніка 1926 43 гады

    Народны паэт Беларусі

    Якубу Коласу нададзена званне народнага паэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія

  • з 1928 46 гадоў

    Акадэмік АН Беларусі

    Акадэмік Акадэміі навук Беларусі

  • з 1929 47 гадоў

    Віцэ-прэзідэнт АН Беларусі

    Член Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі

  • год 1930 48 гадоў

    Арышт сваякоў

    Якуб Колас быў змушаны публічна «каяцца» ў палітычных «памылках». Былі арыштаваны і рэпрэсіраваны блізкія сваякі паэта – дзядзька па матчынай лініі грамадскі і палітычны дзеяч,...
  • год 1935 53 гады

    Прамова

    Выступаў з прамовай на Сусветным кангрэсе абароны культуры ў Парыжы

  • 6 лютага 1938 55 гадоў

    Вобыск

    У доме пісьменніка шукалі зброю, яго прымусілі ўзняць рукі і стаць тварам да сцяны. Якубу Коласу пагражаў арышт, аднак санкцыя на яго ад вышэйшага савецкага кіраўніцтва не была дадзена....

  • год 1939 57 гадоў

    Ордэн Леніна

    Якуб Колас атрымлівае ордэн Леніна
  • год 1940 58 гадоў

    Паэма «Рыбакова хата»

    Пачаў пісаць паэму «Рыбакова хата» пра жыццё працоўных Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, іх барацьбу за свае правы. У гэты перыяд Колас плённа працаваў у галіне перакладу з...

  • 1941- 1944 62 гады

    Вайна

    У час нямецка-савецкае вайны паэт жыў пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, Маскве. У вершах (зборнікі «Адпомсцім», 1942 г., «Голас зямлі», 1943 г.), паэмах «Суд у лесе» (1942 г.), «Адплата» (1943-1944 гг.),...

  • канец 1944 62 гады

    Вяртанне ў Менск

    Якуб Колас вяртаецца ў Менск

  • год 1944 62 гады

    Заслужаны дзеяч навукі Беларусі

    Якуб Колас удастоены звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  • год 1946 64 гады

    Сталінская прэмія I ступені

    За вершы ваенных гадоў Якубу Коласу была прысуджана Сталінская прэмія I ступені

  • год 1949 67 гадоў

    Сталінская прэмія IІ ступені

    Была прысуджана Сталінская прэмія IІ ступені за паэму «Рыбакова хата»
  • год 1953 71 год

    Руска-беларускі слоўнік

    Якуб Колас у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання «Руска-беларускага слоўніка»

  • год 1954 72 гады

    Аповесць «На ростанях»

    Была завершана аповесць «На ростанях», у якой апісаны падзеі 1906-1911 гг

  • год 1956 73 гады

    Ліст партыйным інстанцыям

    Пісьменнік напісаў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, у якім выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне
  • 13 жніўня 1956 73 гады

    Смерць

    Якуб Колас памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Менску на Вайсковых Могілках

loader