Нарадзіўся ў вёсцы Верцялішкі (па іншых звестках у вёсцы Рыдзялі Верцілішскай воласці) Гродзенскага павета ў праваслаўнай сялянскай сям'і. Усяго сям'я Коўш мела дзесяць дзяцей, але многія з...
Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю
Працаваў настаўнікам у мястэчкі Дамачава Брэсцкага павета
Пасля цяжкага бежанскага жыцця і ўсіх рэвалюцыйных ліхалеццяў, ён вырашае вярнуцца дамоў, на Гродзеншчыну, якая ў гэтыя часы ўжо стала, паводле Рыжскага мірнага дагавора, часткай тэрыторыі...
Епіскапам гарадзенскім Уладзімірам Ціханіцкім Аляксандр Коўш быў рукапаложаны ў сан праваслаўнага свяшчэнніка
Пачаў выкладаць Закон Божы для навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі
Аляксандра Коўша вызваляюць пад заклад да прыгавора суда. Ён вяртаецца ў Вільню, дзе і працягне сваю грамадска-царкоўную справу
Апраўданы польскімі ўладамі
Аляксандр Коўш разам з Радаславам Астроўскім, тагачасным дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, звярнуліся да мітрапаліта Дыянісія з просьбаю наконт асобнага беларускага прыхода....
Пачаў выходзіць «царкоўна-народны» двутыднёвік «Беларуская зарніца». У часопісе акрамя ўласных артыкулаў Аляксандра Коўша таксама змяшчаліся нарысы, прысвечаныя гісторыі царквы,...
Аляксандр Коўш стаў віцэ-старшынёй Цэнтральнага Беларускага праваслаўнага камітэта, мэтай якога было аб'яднаць намаганні праваслаўных беларусаў у барацьбе супраць паланізацыі і...
Віленскія духоўныя ўлады перавялі Аляксандра Коўша ў вёску Норыца Пастаўскага павета, дзе ён стаў настаяцелем мясцовай царквы. Фактычна гэта была ссылка
На сваім новым месцы службы Аляксандр Коўш не мог займацца ані грамадскай, ані выдавецкай справай, але, як і раней, прамаўляў казанні па-беларуску і стварыў царкоўны хор, які спяваў...
Вяртаецца ў Вільню, калі гэты горад быў перададзены савецкімі ўладамі Літве. Зноў служыць у Мікалаеўскай царкве
Ужо ў савецкай Літве, працуе галоўным бухгалтара Літоўскага дзяржаўнага банка, разам з вядомым ксяндзом Адамам Станкевічам кіруе беларускай секцыяй Чырвонага Крыжа
Аляксандр Коўш пераязджае ў Менск, дзе працуе у выдавецкім аддзеле мясцовай епархіі. Потым атрымлівае прыход у вёсцы Плешчаніцы Лагойскага раёну, які фактычна аднавіў з нуля
Насуперак загаду нямецкай адміністрацыі, Аляксандр Коўш таемна хрысціў і вянчаў габрэяў, рызыкуючы сваім жыццём. За гэта ён быў арыштаваны гестапа, і, верагодна, расстраляны ў менскай...