Нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (цяпер – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у сям'і арандатара
Вучоба ў Сенніцкай народнай школе
Вучоба ў прыватнай падрыхтоўчай школе ў Менску
Вучоба ў Бяларуцкім народным вучылішчы
Працуе хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, памочнікам вінакура на броварах.
Пачынае пісаць вершы спачатку на польскай мове
Некаторыя вершы на польскай мове былі надрукаваны ў часопісе «Ziarno»
Першы беларускамоўны верш «Мая доля», які быў напісаны лацінкай
Значная падзея ў беларускай літаратуры: у менскай рускамоўнай газеце «Северо-Западный край» публікуецца па-беларуску верш «Мужык», упершыню падпісаны псеўданімам «Я. Купала». Гэта было...
Першая публікацыя ў беларускім друку, у газеце «Наша Ніва» верш «Касцу»
У Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшаў першы зборнік твораў паэта «Жалейка» тыражом 4300 экз., дзе быў змешчаны верш «А хто там ідзе?», які адразу набыў статус...
Першая драматычная паэма «Адвечная песня» – складаецца з дванаццаці праяў, у якіх на падставе рэалістычнага сюжэту, але праз вобразы-сімвалы Жыцця, Долі, Голаду і Холаду, Бяды, Вясны, Лета,...
Жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыі газеты «Наша Ніва» і прыватнай бібіліятэцы Барыса Даніловіча «Веды»
Па запрашэнні прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы Янка Купала пераязджае з Вільні ў Санкт-Пецярбург, дзе жыве звыш трох гадоў. Тут малады паэт працуе на Казённым вінзаводзе № 3, у Публічнай...
Выдадзены зборнік «Гусляр»
Убачыла свет драматычныя паэма «Сон на кургане» – адзін з самых таямнічых твораў Янкі Купалы – праз архетып пошукаў страчанага Раю ўвасабляе беларускі шлях да самапазнання і спасціжэння...
Камедыя «Паўлінка» – жамчужына беларускага мастацтва. «Паўлінка» – звычайная гісторыя пра тое, як дзяўчына выбрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. У «Паўлінцы» Янка Купала ў некаторай...
На хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася першая сустрэча Янкі Купалы з Якубам Коласам, якая паклала пачатак іх сяброўству
Упершыню «Паўлінка» была пастаўлена ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком (рэжысёр Алесь Бурбіс). На прэм’еры прысутнічаў Янка Купала.
Выдадзены зборнік «Шляхам жыцця» ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» тыражом 3000 экз. і прысвечаны пецярбургскаму доктару А. П. Ярэмічу, на ўласныя сродкі якога і быў выдадзены. У...
Напісанне рамантычных паэм «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я»
Адчуваючы патрэбу маладога беларускага тэатра ў лёгкай камедыі, Янка Купала у Акопах піша п’есу «Прымакі». Аўтар удала выкарыстоўвае традыцыйныя прыёмы народных камедый і інтермедый, з...
«Раскіданае гняздо» – асэнсаванне нацыянальнай і сямейнай трагедыі, вяршыня беларускай драматургіі. Драма была завершана ў Акопах. Аўтабіяграфічны твор (Луцэвічы былі выгнаны са сваёй...
Адказны сакратар Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні
Займае пасаду рэдактара-выдаўца «Нашай Нівы»
Вучоба ў Маскоўскім гарадскім народным універсітэце імя А. Шаняўскага (слухач гісторыка-філасофскага цыкла). Тут адбываецца лёсавызначальная сустрэча з Уладзіславай Станкевіч, знаёмства...
Вянчанне з Уладзіславай Станкевіч у Маскоўскім Петрапаўлаўскім касцёле
Мабілізаваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Полацку. Атрадам кіраваў брат жонкі В. Станкевіч
Пераехаў у Смаленск, дзе працаваў агентам па забеспячэнні ў харчовым камітэце Заходняй вобласці. Гэта быў асабліва складаны перыяд у жыцці паэта-грамадзяніна, бо яго хвалявала, а ці будзе...
Пераехаў у Менск. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў у прэсе (газетах «Звон», «Беларусь», «Вольны сцяг», «Савецкая Беларусь», часопісе «Рунь»)
Быў наладжаны банкет з нагоды 15-годдзя літаратурнай творчасці Купалы. На ім паэт выступіў з прамовай, тэкст якой да 1988 году не быў апублікаваны.
Зборнік «Спадчына» складаецца з вершаў і паэм, напісаных у 1913–1919 гадах. Усе творы знітаваныя ідэяй адраджэння і незалежнасці Бацькаўшчыны, праблемай выбару свайго шляху на зломе гісторыі і...
Трагікамедыя «Тутэйшыя» – адлюстраванне жыцця беларусаў у гады грамадзянскай вайны, імкненне драматурга да абуджэння нацыянальнай і чалавечай годнасці.
Падрыхтаваў літаратуразнаўчы слоўнік «Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва», які ўвайшоў у серыю «Беларускай навуковай тэрміналогіі», выдадзенай Інбелкультам
Друкуе паэму «Безназоўнае», у якой усхваляе барацьбу за незалежнасць папярэдніх гадоў і заклікае не спыняць змагання, замацоўваць ужо дасягнутае і пакінуць пасля сябе цалкам вольную...
З нагоды 20-годдзя літаратурнай дзейнасці нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
Адбылася значная падзея ў асабістым жыцці Янкі Купалы: пакупка свайго дома напалову з сям’ёй малодшай сястры Леакадзіі ў прыгожым кутку Менска – каля Свіслачы. На вялікі жаль, гэты дом у час...
Узначальвае літаратурную суполку «Полымя», якая аб’яднала пісьменнікаў-«адраджэнцаў»
Падчас візіту ў Чэхаславаччыну прадстаўнік эміграцыйнага ўраду БНР патаемна прапанаваў Купалу палітычны прытулак у Чэхіі. Паэт адмовіўся, спаслаўшыся на сваякоў у Беларусі.
Абраны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук
Не вытрымаўшы здзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы
Калі Янка Купала ляжаў у шпіталі, канчаткова зломлены, падпісвае гэтак званы «Адкрыты ліст Янкі Купалы» з адрачэннем ад нацыянальнай ідэі. У гэтым лісце, надрукаваным у газеце «Звязда»,...
Напісана паэма «Над ракой Арэсай»
Купала разам з дэлегацыяй савецкіх журналістаў і пісьменнікаў наведвае Славаччыну, у прыватнасці жывапіснае мястэчка Святы Юр
Узнагароджванне Янкі Купалы ордэнам Леніна
Наданне зборніку паэта «Ад сэрца» Сталінскай прэміі І-й ступені
Купала быў раптоўна выкліканы ў Маскву тэлеграмай ад старшыні Саўнаркаму БССР І. С. Былінскага
Янка Купала трагічна загінуў, упаўшы з лесвічнай пляцоўкі дзевятага паверха гасцініцы «Масква»
Пахавалі паэта на Ваганькаўскіх могілках у Маскве
Прах Янкі Купалы быў перавезены на Радзіму і пахаваны на Вайсковых могілках у Менску