Фотаздымкі (3)
  • 29 студзеня 1884

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў Шаўлі ў сям'і удзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага​. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна»

  • год 1902 18 гадоў

    Скончыў Менскую губернскую гімназію

    Антон Луцкевіч скончыў Менскую губернскую гімназію

  • год 1903 19 гадоў

    Беларуская рэвалюцыйная грамада

    Антон Луцкевіч быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазней Беларуская сацыялістычная грамада)
  • год 1904 20 гадоў

    Арышт

    Антон Луцкевіч быў арыштаваны ў Менску​ за распаўсюджванне партыйнай літаратуры. Выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад

  • люты 1906 22 гады

    Вільня

    Пад пагрозай арышту Антон Луцкевіч разам з братам​ выехаў у Вільню. Там яны адразу перайшлі на нелегальнае становішча, бо распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара П....

  • верасень 1906 22 гады

    Надрукаваў першы артыкул

    Антон Луцкевіч надрукаваў першы артыкул «Што будзе?» у газеце «Наша доля»

  • год 1911 27 гадоў

    Саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні

    Антон Луцкевіч стаў саўладальнікам Віленскай​ бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча​

  • год 1913 29 гадоў

    Супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам

    Антон Луцкевіч супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам
  • год 1914 30 гадоў

    Уладальнік Віленскай​ бібліятэкі-чытальні

    Антон Луцкевіч стаў ўладальнікам Віленскай​​ бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча​

  • год 1915 31 год

    Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны

    Пасля акупацыі Вільні нямецкімі войскамі Антон Луцкевіч узначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны

  • год 1916 32 гады

    Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група

    Антон Луцкевіч з братам​, паэтэсай Цёткай​ і іншымі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу

  • год 1916 32 гады

    Злучаныя Штаты ад Балтыйскага да Чорнага мора

    У Беларускім народным камітэце Антон Луцкевіч ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора
  • год 1917 33 гады

    Беларуска-літоўская дзяржава

    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі выказваўся за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае...
  • год 1917 33 гады

    «Як правільна пісаць па-беларуску»

    Антон Луцкевіч выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску»
  • год 1918 34 гады

    Старшыня Віленскай беларускай рады

    На Беларускай канферэнцыі Антон Луцкевіч быў абраны старшынёй Віленскай беларускай рады

  • 18 сакавіка 1918 34 гады

    Кааптаваны ад Віленскай беларускай рады

    Антон Луцкевіч быў кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР
  • верасень 1918 34 гады

    Старшыня Народнага сакратарыята

    Антон Луцкевіч быў прызначаны Радай БНР Старшынёй Народнага сакратарыята і народным сакратаром замежных спраў

  • кастрычнік 1918 34 гады

    Міністр замежных спраў БНР

    Антон Луцкевіч стаў Старшынёй Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР
  • 3 снежня 1918 34 гады

    Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню

    Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехалі ў Вільню

  • год 1918 34 гады

    «Беларускі правапіс»

    Антон Луцкевіч разам з Янам Станкевічам склаў «Беларускі правапіс»
  • 3 студзеня 1919 34 гады

    Нота пратэсту польскаму ўраду

    Антон Луцкевіч накіраваў ноту пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аўгустоўскага паветаў

  • канец сакавіка 1919 35 гадоў

    Выехаў у Берлін

    Перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны Антон Луцкевіч і некаторыя члены ўрада БНР выехалі ў Берлін

  • 1 снежня 1919 35 гадоў

    Вярнуўся ў Менск

    Антон Луцкевіч вярнуўся ў Менск

  • 13 снежня 1919 35 гадоў

    Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР

    Пасля расколу Рады БНР Антон Луцкевіч стаў Старшынёй Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР
  • год 1919 35 гадоў

    «Асновы дзяржаўнасці Беларусі»

    Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі»
  • 28 лютага 1920 36 гадоў

    Падаў у адстаўку

    Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, Антон Луцкевіч падаў у адстаўку і выехаў у Вільню

  • год 1920 36 гадоў

    Аднавіў выданне «Нашай нівы»

    Антон Луцкевіч аднавіў выданне газеты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца года склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча»

  • год 1920 36 гадоў

    «Польская акупацыя на Беларусі»

    Антон Луцкевіч быў аўтарам брашуры «Польская акупацыя на Беларусі»

  • ліпень-жнівень 1920 36 гадоў

    Зняволены бальшавікамі

    Антон Луцкевіч быў зняволены бальшавікамі
  • год 1921 37 гадоў

    Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта

    Антон Луцкевіч стаў старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Выкладаў у Віленскай​ беларускай гімназіі

  • ліпень 1921 37 гадоў

    Беларуская школьная рада

    Антон Луцкевіч заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з Таварыствам беларускай школы

  • год 1921 37 гадоў

    Пераклады

    Антон Луцкевіч пераклаў на беларускую мову «Элементарную алгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя»
  • год 1922 38 гадоў

    Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт

    Антон Луцкевіч узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку і структуру Беларускага пасольскага клуба

  • год 1925 41 год

    Рэдакцыйны камітэт

    Пасля ўтварэння Беларускай сялянска-работніцкай грамады працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны Сымонам Рак-Міхайлоўскім

  • кастрычнік 1927 43 гады

    Арыштаваны польскімі ўладамі

    Арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай разведкай

  • пачатак 1928 44 гады

    Апраўданы судом

    Антон Луцкевіч быў апраўданы судом
  • год 1928 44 гады

    Паўторна арыштаваны і апраўданы

    Антон Луцкевіч арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы
  • сярэдзіна 1929 45 гадоў

    Выключаны з Таварыства беларускай школы

    Антон Луцкевіч быў выключаны з Таварыства беларускай школы, дзе камуністы мелі моцныя пазіцыі
  • год 1930 46 гадоў

    Артыкул «Цень Азефа»

    У артыкуле «Цень Азефа» Антон Луцкевіч даў рэзка адмоўную характарыстыку Іосіфу Сталіну і яго акружэнню
  • год 1930 46 гадоў

    Забаранілі Беларускае выдавецкае таварыства

    Польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч

  • год 1931 47 гадоў

    Перакладчык Новага запавета і Псалтыра

    Антон Луцкевіч быў адным з перакладчыкаў на беларускую мову Новага запавета і Псалтыра
  • год 1931 47 гадоў

    Звольнены з Віленскай беларускай гімназіі

    Антон Луцкевіч быў звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Ён стаў аб'ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза

  • 1933- 1939 55 гадоў

    Адышоў ад палітычнай дзейнасці

    Беларускія газеты не друкавалі Антона Луцкевіча. Ён выступаў пераважна ў газеце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «Калоссе», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад...

  • 30 верасня 1939 55 гадоў

    Арыштаваны савецкімі ўладамі

    Арыштаваны савецкімі ўладамі ў Вільні. Этапіраваны ў Менск

  • 14 чэрвеня 1941 57 гадоў

    Прыгавораны да 8 гадоў зняволення

    Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР прыгавораны да 8 гадоў зняволення

  • 23 сакавіка 1942 58 гадоў

    Смерць

    Памёр у зняволенні ў перасыльным пункце Аткарска Саратаўскай вобласці. Быў пахаваны ў спецсектары камунальных могілак Аткарску

  • год 1989

    Рэабілітаваны

    Антон Луцкевіч быў рэабілітаваны

loader