Член Капыльскай арганізацыі РСДРП
Упершыню быў надрукаваны верш «Бяздольны» ў газеце «Наша ніва»
Газета «Правда» змяшчае некалькі вершаў і нарыс, прысвечаны працаўнікам
Цішка Гартны пачаў працу на заводзе «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу
Пераходзіць на завод «Айваз». Быў удзельнікам культурна-выдавецкай суполкі «Знание»
Ажаніўся з Надзеяй Сцяпанаўнай Бяловай, якую спаткаў у Пецярбургу
Сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца»
Сакратар і адказны радактар газеты «Савецкая Беларусь»
Жыве ў Менску. Узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намеснікам наркама асветы і старшынёй Галоўмастацтва БССР, з'яўляўся членам прэзідыума Інбелкульта і...
Цішка Гартны наведаў Берлін, наладзіў выданне беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг. За два месяцы было надрукавана 10 назваў агульным накладам 138 500 экземпляраў (у тым ліку кніга паэзіі...
Узначаліў беларускае кааператыўнае выдавецтва «Адраджэнне», выпусціўшае за адзін год 14 кніг
Выдавецтва «Адраджэнне» выпусціла № 1 часопіса «Полымя», рэдактарам якога стаў Цішка Гартны
Зноў ездзіў да Берліну з мэтай удзелу ў Другой Усебеларускай канферэнцыі
Разам з Янкам Купалам, Чаротам і Зарэцкім наведаў Польшчу і Чэхію, выступіў перад беларусамі Варшавы
Цішка Гартны выключаны з ВКП(б) з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі»
Цішка Гартны працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН
Пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу
Цішка Гартны скончыў жыццё самагубствам. Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве
На выяўленым месцы пахавання ўсталяваны помнік