Нарадзілася ў вёсцы Пешчына недалёка ад Ліды ў дробнай шляхецкай сям'і
Падрыхтаваная «хатнімі настаўнікамі» да гімназіі, Алаіза паступіла ў 4-ты клас прыватнай жаночай гімназіі В. Прозаравай у Вільні
Скончыла поўны курс жаночай гімназіі
Пачала вучобу на Курсах выхавальніц і кіраўніц фізічнай адукацыі П. Ф. Лесгафта ў Пецярбурзе. У гэты час у Пецярбурзе ўжо арганізацыйна аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў...
Здала спецыяльныя іспыты ў Аляксандраўскай жаночай гімназіі, а таксама атрымала пасведчанне аб здачы лацінскай мовы ў аб'ёме гімназічнага курса пры Пецярбургскай першай гімназіі
Напярэдадні рэвалюцыйных падзей, Цётка вярнулася з Пецярбурга ў Вільню і распачала тут актыўную прапагандысцкую працу сярод віленскіх рабочых, «укладаючы ў яе непачаты край энергіі і...
Прымала ўдзел у жаночым з'ездзе ў Маскве як «дэлегатка ад беларускіх жанчын»
Цётка прымала актыўны ўдзел у 2-м з'ездзе Беларускай рэвалюцыйнай грамады ў Менску, на якім было высунута ў якасці праграмнага пытанне аб стварэнні незалежнай беларускай рэспублікі
Пачынаюцца эмігранцкія вандроўкі Алаізы. Спачатку Цётка наведала Львоў, відаць, таму, што туды яе запрасіў I. Свянціцкі — вядомы ўкраінскі славіст, знаўца беларускай літаратуры
Пры садзейнічанні I. Свянціцкага ў выдавецтве Базыльянскага кляштара ў м. Жоўква (цяпер г. Несцераў) непадалёку ад Львова пабачылі свет паэтычныя кнігі Цёткі кірыліцай «Хрэст на свабоду» і
Дбаючы аб асвеце роднага народа, Цётка рыхтуе «Першае чытанне для дзетак-беларусаў»
Цётка ў Кракаве, яна залічана на летняе паўгоддзе на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта
Разам з жонкай I. Білюнаса падарожнічала па Італіі
Цётка была «надзвычайнай» слухачкай філасофскага факультэта Львоўскага універсітэта. Яна хадайнічала аб залічэнні яе ў «звычайныя» слухачкі (або інакш на стацыянарнае аддзяленне) і дзеля...
Цётка брала ўдзел у стварэнні беларускага тэатра Iгната Буйніцкага, бо разглядала сцэнічнае мастацтва як сродак абуджэння народа да свядомага культурнага жыцця. Яна сама была выдатнай...
Адбыўся шлюб Алаізы Пашкевіч са Сцяпанам Кайрысам, літоўскім інжынерам, дзеячам літоўскай сацыялдэмакратыі
Стала слухачкай філасофскага факультэта Львоўскага універсітэта. Яна збірала матэрыялы і мелася пісаць грунтоўную даследчую працу аб беларускай батлейцы, пра якую нагадвае цяпер...
Цётка назусім вяртаецца ў Беларусь
Падарожнічала ў Швецыю, мелася наведаць Нарвегію, але пачатак сусветнай вайны змусіў Цётку вярнуцца дадому
Стараннямі Цёткі ў Менску пачынае выдавацца часопіс для моладзі «Лучынка», рэдактарам якога яна фактычна з'яўлялася
Грамадская дзейнасць Цёткі цесна злучана з Беларускім таварыствам дапамогі ахвярам вайны. Яна шмат працуе па арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні. Як сястра...
Цётка атрымала паведамленне аб смерці бацькі і выехала на пахаванне яго ў Ліду. Пасля наведала Стары Двор і, застаўшыся там на некаторы час, каб дапамагчы хворым землякам, сама заразілася і...
Яе аслаблены сухотамі і цяжкімі варункамі жыцця арганізм не здолеў змагацца з хваробаю, і Цётка памерла пад дахам роднага дома. Пахаваная яна ў Старым Двары