Фотаздымкі (4)
  • 9 чэрвеня 1881

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў Шаўлі ў сям'і удзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага​. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна»

  • год 1890 9 гадоў

    Лібаўская гімназія

    Іван Луцкевіч пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі

  • 1897- 1902 21 год

    Менская гімназія

    Працягваў навучанне ў Менскай гімназіі

  • год 1902 21 год

    Маскоўскі археалагічны інстытут

    Іван Луцкевіч скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут

  • год 1903 22 гады

    Беларуская рэвалюцыйная грамада

    Іван Луцкевіч быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазней Беларуская сацыялістычная грамада)

  • год 1903 22 гады

    Арышт

    За палітычную дзейнась Іван Луцкевіч трапіў у астрог
  • 1904- 1905 24 гады

    Венскі ўніверсітэт

    Працягваў вучобу ў Венскім універсітэце

  • студзень 1905 23 гады

    Дэманстрацыі пратэсту

    Іван Луцкевіч прымаў актыўны ўдзел у дэманстрацыях пратэсту у Менску

  • год 1905 24 гады

    Пецярбургскі ўніверсітэт

    Іван Луцкевіч займаўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта

  • год 1905 24 гады

    Канферэнцыя сацыялістычных і рэвалюцыйных партый

    Прымаў удзел у Канферэнцыі сацыялістычных і рэвалюцыйных партый у Фінлядныі, дзе ўпершыню агучваў пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа

  • люты 1906 24 гады

    Вільня

    Пад пагрозай арышту разам з братам выехаў у Вільню. Там яны адразу перайшлі на нелегальнае становішча, бо распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара П. Курлова. Замах...

  • год 1908 27 гадоў

    Славянскі з'езд прагрэсіўных студэнтаў

    Іван Луцкевіч прымаў удзел у Славянскім з'ездзе прагрэсіўных студэнтаў у Празе

  • год 1908 27 гадоў

    Кнігавыдавецкая суполка «Наша хата»

    Паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча створана кнігавыдавецкая суполка «Наша хата»
  • год 1913 32 гады

    Беларускае выдавецкае таварыства

    Іван Луцкевіч прымаў удзел у стварэнні Беларускага выдавецкага таварыства
  • год 1916 35 гадоў

    Газета «Гоман»

    Паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча пачала выходзіць газета «Гоман»

  • год 1916 35 гадоў

    Беларускі клуб

    З ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні​ адкрываецца Беларускі клуб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча

  • год 1916 35 гадоў

    Міжнародная канферэнцыя нацый

    Іван Луцкевіч прымаў удзел у Міжнароднай канферэнцыі нацый у Лазане

  • 25 сакавіка 1918 36 гадоў

    Беларуская Народная Рэспубліка

    Іван Луцкевіч змагар за незалежную Беларусь. Быў адным з першых, хто зразумеў неабходнасць дзяржаўнай незалежнасці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння...

  • год 1918 37 гадоў

    Беларускае навуковае таварыства

    Паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча было створана Беларускае навуковае таварыства
  • год 1919 38 гадоў

    Першая беларуская гімназія

    Паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыццё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства

  • чэрвень 1919 38 гадоў

    Сухоты

    Цяжка хварэў на сухоты. Каханая Юліяна Мэнке змагла завезці яго на курорт у польскае Закапанэ

  • 19 жніўня 1919 38 гадоў

    Смерць

    Памёр ад сухотаў у Закапанэ

  • год 1991

    Перазахаваны

    Прах Івана Луцкевіча, прывезены з Польшчы, быў перазахаваны на віленскіх​ могілках Росы

loader