Нарадзіўся ў Шаўлі ў сям'і удзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна»
Антон Луцкевіч скончыў Менскую губернскую гімназію
Антон Луцкевіч надрукаваў першы артыкул «Што будзе?» у газеце «Наша доля»
Антон Луцкевіч стаў саўладальнікам Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча
Антон Луцкевіч стаў ўладальнікам Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча
Пасля акупацыі Вільні нямецкімі войскамі Антон Луцкевіч узначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны
На Беларускай канферэнцыі Антон Луцкевіч быў абраны старшынёй Віленскай беларускай рады
Антон Луцкевіч быў прызначаны Радай БНР Старшынёй Народнага сакратарыята і народным сакратаром замежных спраў
Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехалі ў Вільню
Антон Луцкевіч накіраваў ноту пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аўгустоўскага паветаў
Перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны Антон Луцкевіч і некаторыя члены ўрада БНР выехалі ў Берлін
Антон Луцкевіч вярнуўся ў Менск
Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, Антон Луцкевіч падаў у адстаўку і выехаў у Вільню
Антон Луцкевіч аднавіў выданне газеты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца года склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча»
Антон Луцкевіч быў аўтарам брашуры «Польская акупацыя на Беларусі»
Антон Луцкевіч заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з Таварыствам беларускай школы
Антон Луцкевіч узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку і структуру Беларускага пасольскага клуба
Пасля ўтварэння Беларускай сялянска-работніцкай грамады працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны Сымонам Рак-Міхайлоўскім
Арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай разведкай
Польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч быў звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Ён стаў аб'ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза
Беларускія газеты не друкавалі Антона Луцкевіча. Ён выступаў пераважна ў газеце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «Калоссе», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад...
Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР прыгавораны да 8 гадоў зняволення
Антон Луцкевіч быў рэабілітаваны