Нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы, у сям'і збяднелага шляхціча
У Мастаўлянах ва ўзросце 37 год памерла ад родаў маці Кастуся Вераніка Рыбінская
Пачаў вучыцца ў Свіслацкай гімназіі
Скончыў навучанне ў Свіслацкай гімназіі
Залічаны на першы курс Пецярбургскага універсітэта юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук
Канчаткова аформілася падпольная арганізацыя афіцэраў Генеральнага штаба, у якой удзельнічалі і браты Каліноўскія
Нечаканае абвастрэнне цяжкай нервовай хваробы ў Кастуся Каліноўскага
Адбываецца канчатковае фармаванне рэвалюцыйнага светапогляду К. Каліноўскага
Кастусь зацверджаны папячыцелем Пецярбугскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў
Атрымаў дыплом Пецярбургскага універсітэта на ступень кандыдата за № 361
Няўдалая спроба К. Каліноўскага ўладкавацца на службу. На пададзеным у канцылярыю віленскага генерал-губернатара У. І. Назімава прашэнні з'явілася рэзалюцыя: Объявить о неимении вакансий
Пачатак стварэння Каліноўскім гародзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі
У Вільні аформіўся Камітэт руху – цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання ў Літве і на Беларусі. Магчыма, Каліноўскі ўвайшоў у яго склад з самага пачатку
Камітэт руху перайменаваны ў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК). Каліноўскі працягвае заставацца яго дзейсным членам, адстойвае рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму, права Літвы-Беларусі...
Выйшаў першы нумар газеты Каліноўскага «Мужыцкая праўда». Пачатак беларускамоўнай прэсы
Каліноўскі па дарозе са Слоніма ў Ваўкавыск у вёсцы Шэйнякі раскідваў трэці нумар «Мужыцкай праўды». Паліцыя неўзабаве натрапіла на след. Кастусь змушаны перайсці на нелегальнае...
Старшыня ЛПК Л. Звяждоўскі выехаў у Маскву на новае месца службы. Каліноўскі, такім чынам, стаў на чале віленскага паўстанцкага цэнтра
У Якушоўцы ад сухотаў памёр брат Кастуся – Віктар.
Члены ЛПК моцна абураны далучэннем беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі да Польшчы. Каліноўскі працягвае заўзята змагацца за тое, каб узаемастасункі паміж Варшавай і Вільняй...
Пачатак паўстання ў Польшчы. У Варшаве выдадзены Маніфест часовага ўрада і дэкрэты па аграрнаму пытанню
ЛПК прыняў рашэнне падтрымаць польскіх паўстанцаў і выпусціў Маніфест, у якім абвясціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі, дзе таксама паўтарыў параграфы маніфеста...
«Белы пераварот» у віленскай паўстанцкай арганізацыі. ЛПК трансфармаваны ў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. К. Каліноўскі адхілены ад цэнтральнага кіравання паўстаннем
Каліноўскі напісаў гнеўны Пратэст супраць «белага» перавароту ў адрас варшаўскага цэнтра
Каліноўскі прызначаны паўстанцкім камісарам гародзенскага ваяводства
К. Каліноўскі – паўстанцкі камісар на Гародзеншчыне. Шмат зрабіў для разгортвання, актывізацыі вызваленчага руху ў рэгіёне. Працягваў падтрымліваць сувязь са сваімі прыхільнікамі ў...
Інспекцыйная паездка К. Каліноўскага і Э. Заблоцкага па слонімскім і ваўкавыскім паветах. Напярэдадні жорсткага бою з карнікамі праінспектаваны (21 траўня) злучаныя сілы паўстанцаў пад...
Каліноўскі апошні раз наведаў Якушоўку. Далей паездка працягвалася ўжо без Заблоцкага
З-за масавых арыштаў членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы «белыя» вымушаны вярнуць у Вільню Каліноўскага. У беларуска-літоўскім паўстанцкім цэнтры зноў пачаў расці ўплыў...
Каліноўскі апублікаваў на беларускай мове «Прыказ... ...да народу зямлі літоўскай і беларускай», які між іншым даводзіў сялянам, што паўстанне - «не дзела панскае»
У Вільні абвешчана аб перайменаванні Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у Выканаўчы аддзел на Літве. Але, нягледзячы на гэта, залежнасць Вільні ад Варшавы хутка зноў стала чыста...
Ізноў апынуўшыся ў кіраўніцтве паўстаннем, Каліноўскі прыкладае вялікія намаганні, каб ажывіць паўстанне, прыцягнуць да ўдзелу ў ім сялянскія масы. У другой палове лета, з масавым адыходам...
Камісар варшаўскага цэнтра ў Вільні Н. Дзюлеран адкліканы ў Варшаву. Перад ад'ездам ён перадаў сваю пячатку К. Каліноўскаму. Новым камісарам неўзабаве быў прызначаны А. Авейдэ
К. Каліноўскі разам з Ул. Малахоўскім зноў узнімаюць пытанне аб узаемадачыненнях паміж Варшавай і Вільняй на аснове поўнай роўнасці
Арыштаваны старшыня Выканаўчага аддзела на Літве Я. Гейштар. К. Каліноўскі ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр
Арыштаваны А. Авейдэ. Перад арыштам ён перадаў паўнамоцтвы варшаўскага камісара Каліноўскаму. Такім чынам, апошні сканцэнтраваў усю паўнату паўстанцкае ўлады на Беларусі і ў Літве ў сваіх...
Паўстанне на Беларусі практычна задушана
Каліноўскі пазнаёміўся са студэнтам Кіеўскага універсітэта Вітаўтам Парафіяновічам. Пазней гэты ўдзельнік паўстанцкай арганізацыі выдасць Кастуся жандарам
Жандары натрапілі на след Каліноўскага
Каліноўскі напісаў гнеўны ліст-зварот да вышэйшага каталіцкага святарства, якое адкрыта здрадзіла паўстанню
Выйшаў першы нумар газеты «Głos z Litwy» – неафіцыйнага друкаванага органа ЛПК, да арганізацыі выдання якога меў дачыненне і Каліноўскі
Удзельнік паўстанцкай арганізацыі Вітаўт Парафіяновіч на допыце выдаў жандарам месца жыхарства Каліноўскага і ягоны псеўданім
Каліноўскі арыштаваны ў Святаянскіх мурах
Следства па справе Каліноўскага
Каліноўскі за кратамі напісаў і перадаў на волю «Пісьмы з-пад шыбеніцы»
Суд над К. Каліноўскім. Вырак – расстрэл. Пазней прысуд «міласціва» заменены на павешанне
У 10:30 раніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні Кастусь Каліноўскі страчаны. Цела Змагара напачатку закапалі на месцы страты. Пазней яго таемна перанеслі на тэрыторыю Віленскай цытадэлі....
Падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 асобаў. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэту прыйшлі да высновы, што сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага,...