Фотаздымкі (5)
  • 21 сакавіка 1840

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў фальварку Свіраны ў сям'і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў

  • год 1844 4 гады

    Кушляны

    Сям'я перабралася ў спадчынны маёнтак Кушляны Ашмянскага павета, які належыў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII ст.

  • 26 ліпеня 1861 21 год

    Скончыў Віленскую гімназію

    Скончыў Віленскую гімназію. Падчас навучання асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства

  • год 1861 21 год

    Пецярбургскі ўніверсітэт

    Паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на Радзіму, працаваў настаўнікам у в....

  • 1863- 1864 24 гады

    Паўстанне

    Актыўны ўдзельнік паўстання, быў паранены ў баі ў Аўгустоўскіх лясах. Яго бацька, сястра і брат Апалінар дапамагалі рэвалюцыянерам. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым...

  • 7 траўня 1865 25 гадоў

    Нежынскі юрыдычны ліцэй

    Падаў заяву з просьбай аб навучанні ў Нежынскім юрыдычным ліцэі. Яго прашэнне аб вызваленні ад аплаты за навучанне не было задаволена «з прычыны адсутнасці вакансій». Нежын быў абраны...

  • 26 ліпеня 1868 28 гадоў
  • 17 жніўня 1868 28 гадоў

    Служба ў Чарнігаве

    Калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо знаходзіўся на службе ў Чарнігаве

  • год 1869 29 гадоў

    Судовы следчы

    Перавёўся ў Кралявецкі павет (цяпер Сумская вобласць) судовым следчым

  • 21 ліпеня 1871 31 год

    Судовы следчы ў Гразявецкім павеце

    Загадам Міністэрства юстыцыі ён быў прызначаны судовым следчым у Гразявецкі павет Валагодскай губерні

  • год 1872 32 гады

    Старшы следчы

    Вяртаецца на Украіну каб сем месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп
  • год 1874 34 гады

    Шлюб

    Пабраўся шлюбам з Габрыэляй з дому Шклёнікаў, мінчанкай, меў дачку Канстанцыю (Туньку) і сына Тамаша Вільгельма

  • год 1883 43 гады

    Амністыя

    Каранацыя новага імператара Аляксандра III суправаджалася шырокай амністыяй: тысячы паўстанцаў, у тым ліку Багушэвіч, вярнуліся на Радзіму
  • 2 лютага 1884 43 гады

    Прашэнне пра адстаўку

    Падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніць са службы – фактычна, пайсці ў адстаўку. Кавалер ордэна Св. Станіслава 3-й ступені, калежскі саветнік, падарваў да гэтага часу...

  • 25 сакавіка 1884 44 гады

    Вяртанне ў Вільню

    Францішак Багушэвіч вяртаецца з сям’ёй у горад сваёй маладосці – Вільню. Працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд...

  • 4 красавіка 1885 45 гадоў

    Першае вядомае публічнае выступленне

    Першае вядомае публічнае выступленне Багушэвіча-літаратара адбылося на старонках польскага часопіса «Край» («Kraj»), што выдаваўся ў Пецярбургу. Багушэвіч пісаў пра эканамічны крызіс,...

  • восень 1891 51 год

    «Дудка беларуская»

    У Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок

  • год 1892 52 гады
  • год 1894 54 гады

    Зборнік «Смык беларускі»

    У Познані выходзіць зборнік «Смык беларускі»

  • год 1896 56 гадоў

    Спадчына

    Дарункам лёсу была для Францішка Багушэвіча спадчына, атрыманая ім пасля смерці варшаўскага сваяка Тадэвуша. Паэт здолеў разлічыцца з пазыкамі, адбудаваць нанова занядбаную бацькоўскую...

  • 20 траўня 1898 58 гадоў

    Пакідае службу

    Францішак Багушэвіч напісаў заяву на фактычнае вызваленне ад абавязкаў прысяжнага паверанага пры Віленскім акруговым судзе. Ён кінуў службу ў царскім судзе, дзе наспеў востры канфлікт з...

  • 28 красавіка 1900 60 гадоў

    Смерць

    Памёр у в. Кушляны. Пахаваны ў вёсцы Жупраны

loader