Нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павету (цяпер Карэліцкі раён Беларусі) ў сям'і Іпаліта Казіміравіча Дамейкі і яго жонкі Караліны. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду...
Пачаў вучыцца ў піярскай школе ў Шчучыне, падведамнай Віленскаму ўніверсітэту
Паступіў на аддзяленне фізікі і матэматыкі Віленскага ўніверсітэта
Уступіў у студэнцкі «Саюз сяброў», потым у «Таварыства філаматаў»
Скончыў Віленскі ўніверсітэт
Ігнату Дамейку была прысвоена ступень магістра філасофіі, а таксама атрымаў ступень магістра матэматкі
За дзейнасць у Таварыстве філаматаў быў арыштаваны. Разам з большасцю арыштаваных філаматаў быў заключаны ў базіліянскім манастыры Святой Троіцы
З Ігната Дамейкі быў зняты паліцэйскі нагляд, гэта дазволіла яму браць удзел у легальнай грамадскай дзейнасці
Быў абраны ў гарадзенскі соймік
Браў удзел у паўстанні. Ваяваў у атрадах генерала Дэзыдэрыя Хлапоўскага
Пасля бітвы пад Шаўлямі адступіў у Прусію, дзе быў інтэрнаваны
Выехаў у Дрэздэн, дзе зноў сустрэўся з Адамам Міцкевічам
Перабіраецца ў Парыж разам з Адамам Міцкевічам і іншымі эмігрантамі
Паступае ў Горную школу
Склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой Рэчы Паспалітай
Прыняў прапанову чылійскага ўраду і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы Ля Сэрэна ў гордазе Какімба
Выдаў кнігу на іспанскай мове з апісаннем побыту, культуры, мовы, індзейцаў араўканаў, у далейшым перакладзеную на некалькі моваў
Пакідае горад Какімба і пераязджае ў Сант’яга, дзе стаў прафесарам Чылійскага ўніверсітэта і ўзначальваў кафедру хіміі
Атрымаў чылійскае грамадзянства
Ажаніўся з дваранкай-чылійкай Энрыкетай дэ Сатамаёр, ад якой меў дачку Аніту і сыноў Германа і Казіміра
Быў прызначаны кіраўніком дэлегатуры па справах вышэйшай школы і з тых часоў энергічна займаўся арганізацыяй адукацыі і навуковых устаноў у Чылі
Быў абраны рэктарам Чылійскага ўніверсітэта
Памірае жонка Ігната Дамейкі Энрыкета дэ Сатамаёр
Пакінуў пасаду рэктара Чылійскага ўніверсітэта
З сынамі Германам і Казімірам прыбыў у Бардо
Кракаўскі Ягелонскі ўніверсітэт прысвоіў Ігнату Дамейку ступень ганаровага доктара медыцыны
Выехаў у Чылі, але па дародзе захварэў