Нарадзіўся ў маёнтку Рудакоў Рэчыцкага павета. Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа». Яго род некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай...
У юнацтве Аляксандр Аскерка вучыўся ў Вільні ў «прыватным пансіёне»
Скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт
Служыў у грэнадзёрскім палку імя караля Фрыдрыха-Вільгельма, быў на варце балтыйскіх берагоў падчас Крымскай вайны
Звольніўся з вайсковай службы «па хваробе» у рангу паручніка і пасяліўся ў сваім спадчынным маёнтку Раеўшчына ў Вілейскім павеце і пачаў кар'еру грамадскага дзеяча
Вылучаўся ліберальнымі поглядамі, падчас падрыхтоўкі сялянскай рэформы па адмене прыгону працаваў у Менскім губернскім камітэце па сялянскіх справах
Працягваў рыхтаваць умовы правядзення сялянскай рэформы ўжо ў Вільні – быў членам установы па сялянскіх справах. Як і многія дваране-маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў, якія...
Арганізаваў у Варшаве выданне беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў»
Увайшоў у склад паўстанцкага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, дзе загадваў ваеннымі справамі і быў паўстанцкім начальнікам Вільні. Не падтрымліваў радыкальна-рэвалюцыйнай...
Аляксандр Аскерка быў арыштаваны царскімі ўладамі. На допытах істотных паказанняў не даў. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага пасля рэвізіі прысуду на 15 гадоў сібірскай...
Царскім маніфестам катарга была заменена на пасяленне і Аскеркам з дзецьмі далі магчымасць перабрацца ў Іркуцк. У дарозе, аднак, здарылася бяда – памёр іх маленькі сын
Аляксандру Аскерку было дазволена вярнуцца ў еўрапейскую частку імперыі, але толькі не ў літоўска-беларускія губерні
Аляксандр Аскерка з сям'ёй дабраліся да Салікамску
Аляксандр Аскерка з сям'ёй жыў у Днепрапятроўску
Купіў на імя жонкі пляц на паўднёвым адхоне вуліцы Гарматная Гара ў санаторна-курортным горадзе Налэнчаў і пабудаваў там драўляную вілу «Падгор'е», у якой жыў улетку з сям'ёй, а таксама...
Аляксандр Аскерка прадаў сваю драўляную вілу «Падгор'е» доктару Каралю Бену, які зрабіў там пансіянат, а сам, атрымаўшы дазвол ад варшаўскага генерал-губернатара, з'ехаў у Вільню
У Вільні служыў дырэктарам мясцовага філіяла Варшаўскага таварыства страхавання ад агню