Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і шляхціца-арандатара. Ён у той жа дзень быў ахрышчаны ў Бабруйскім парафіяльным касцёле, але не па...
Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (па іншых звестках – у Віленскам універсітэте) на медыцынскім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатаміравання і пакінуў вучобу
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч распачынае чыноўніцкую кар'еру ў Вільні на пасадзе сакратара ў прыватным бюро нейкага пана Бараноўскага.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паступае на службу ў Менскую рымска-каталіцкую духоўную кансісторыю
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч бярэ шлюб з дачкой Бараноўскага Юзэфай, у якую моцна закахаўся
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пераходзіць служыць у Менскую крымінальную палату.
Як драматург і акцёр дэбютаваў у Менску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» і выканаўшы ў ёй адну з галоўных роляў
Фальварак Люцынка быў закладзены ў Менскім прыказе грамадскай апекі тэрмінам на 26 гадоў за пазыку ў 700 рублёў срэбрам. Амаль да канца жыцця ўціск ад гэтай пазыкі прыйшлося Марцінкевічу...
Была пастаўлена опера «Сялянка» на менскай сцэне створаным Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам тэатральным калектывам. Дунін-Марцінкевіч выконваў ролю Навума Прыгаворкі (адсюль яго...
Напісаў вершаване апавяданне «Халімон на каранацыі»
У Менску выходзіць зборнік паэзіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Дудар беларускі»
Пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, забаронены царскай цэнзурай
Падчас паўстання абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў (напрыклад, «Гутаркі старога дзеда»)
Хоць прамы ўдзел Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў паўстанні не быў даказаны, яго арыштавалі. Ён быў зняволены ў менскую турму, потым быў пад наглядам паліцыі
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч напісаў камедыю «Пінская шляхта»
Памёр у Люцынцы. Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцынкі