Фотаздымкі (7)
  • 2 лютага 1838

    Дзень нараджэння

    Нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы, у сям'і збяднелага шляхціча

  • 29 красавіка 1843 5 гадоў

    Смерць маці

    У Мастаўлянах ва ўзросце 37 год памерла ад родаў маці Кастуся Вераніка Рыбінская

  • год 1847 9 гадоў

    Свіслацкая гімназія

    Пачаў вучыцца ў Свіслацкай гімназіі

  • год 1849 11 гадоў

    Фальварак

    Бацька Кастуся Сымон Сцяпанавіч набыў сумесна са сваёй другой жонкай Ізабэлай Лазарэвіч фальварак Якушоўку непадалёк ад м. Свіслач (недалёка ад Ваўкавыска), куды неўзабаве і пераехала...

  • год 1852 14 гадоў

    Скончыў Свіслацкую гімназію

    Скончыў навучанне ў Свіслацкай гімназіі

  • 1853- 1855 17 гадоў

    Якушоўка

    Жыў у Якушоўцы, дапамагаў бацьку ў гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй
  • канец 1855 17 гадоў

    Масква

    Кастусь накіраваўся ў Маскву да брата Віктара, які ўжо тры гады як навучаўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта

  • лета 1856 18 гадоў

    Іспыты ў Пецярбургу

    Браты Каліноўскія пераязджаюць з Масквы ў Пецярбург. Там Віктар уладкаваўся на працу ў Імператарскую публічную бібліятэку, а малодшы брат падаў прашэнне на імя в. а. рэктара...

  • кастрычнік 1856 18 гадоў

    Пецярбургскі універсітэт

    Залічаны на першы курс Пецярбургскага універсітэта юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук

  • год 1857 19 гадоў

    Арганізацыя студэнтаў «Огул»

    Кастусь актыўна ўдзельнічаў у таемнай зямляцкай арганізацыі студэнтаў «Огул», зачытваўся творамі рэвалюцыйных дэмакратаў. Магчыма, асабіста пазнаёміўся з такімі людзьмі, як М....
  • год 1858 20 гадоў

    Арганізацыя афіцэраў Генеральнага штаба

    Канчаткова аформілася падпольная арганізацыя афіцэраў Генеральнага штаба, у якой удзельнічалі і браты Каліноўскія

  • кастрычнік 1859 21 год

    Нервовая хвароба

    Нечаканае абвастрэнне цяжкай нервовай хваробы ў Кастуся Каліноўскага

  • год 1860 22 гады

    Рэвалюцыйны светапогляд

    Адбываецца канчатковае фармаванне рэвалюцыйнага светапогляду К. Каліноўскага

  • 21 студзеня 1861 22 гады

    Папячыцель Пецярбугскай навучальнай акругі

    Кастусь зацверджаны папячыцелем Пецярбугскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў

  • 17 лютага 1861 23 гады

    Дыплом

    Атрымаў дыплом Пецярбургскага універсітэта на ступень кандыдата за № 361

  • 2 сакавіка 1861 23 гады

    Спроба ўладкавацца на службу

    Няўдалая спроба К. Каліноўскага ўладкавацца на службу. На пададзеным у канцылярыю віленскага генерал-губернатара У. І. Назімава прашэнні з'явілася рэзалюцыя: Объявить о неимении вакансий

  • вясна 1861 23 гады

    Гародзенская рэвалюцыйная арганізацыя

    Пачатак стварэння Каліноўскім гародзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі

  • восень 1861 23 гады

    Камітэт руху

    У Вільні аформіўся Камітэт руху – цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання ў Літве і на Беларусі. Магчыма, Каліноўскі ўвайшоў у яго склад з самага пачатку

  • лета 1862 24 гады

    Літоўскі правінцыйны камітэт

    Камітэт руху перайменаваны ў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК). Каліноўскі працягвае заставацца яго дзейсным членам, адстойвае рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму, права Літвы-Беларусі...

  • ліпень 1862 24 гады

    «Мужыцкая праўда»

    Выйшаў першы нумар газеты Каліноўскага «Мужыцкая праўда». Пачатак беларускамоўнай прэсы

  • 7 кастрычніка 1862 24 гады

    Трэці нумар «Мужыцкай праўды»

    Каліноўскі па дарозе са Слоніма ў Ваўкавыск у вёсцы Шэйнякі раскідваў трэці нумар «Мужыцкай праўды». Паліцыя неўзабаве натрапіла на след. Кастусь змушаны перайсці на нелегальнае...

  • 22 кастрычніка 1862 24 гады

    Віленскі паўстанцкі цэнтр

    Старшыня ЛПК Л. Звяждоўскі выехаў у Маскву на новае месца службы. Каліноўскі, такім чынам, стаў на чале віленскага паўстанцкага цэнтра

  • 25 кастрычніка 1862 24 гады

    Смерць брата

    У Якушоўцы ад сухотаў памёр брат Кастуся – Віктар.

  • лістапад-студзень 1863 24 гады

    Далучэнне беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі

    Члены ЛПК моцна абураны далучэннем беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі да Польшчы. Каліноўскі працягвае заўзята змагацца за тое, каб узаемастасункі паміж Варшавай і Вільняй...

  • 22 студзеня 1863 24 гады

    Пачатак паўстання ў Польшчы

    Пачатак паўстання ў Польшчы. У Варшаве выдадзены Маніфест часовага ўрада і дэкрэты па аграрнаму пытанню

  • 1 лютага 1863 24 гады

    Падтрымка польскіх паўстанцаў

    ЛПК прыняў рашэнне падтрымаць польскіх паўстанцаў і выпусціў Маніфест, у якім абвясціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі, дзе таксама паўтарыў параграфы маніфеста...

  • 11 сакавіка 1863 25 гадоў

    «Белы пераварот»

    «Белы пераварот» у віленскай паўстанцкай арганізацыі. ЛПК трансфармаваны ў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. К. Каліноўскі адхілены ад цэнтральнага кіравання паўстаннем

  • 11 сакавіка 1863 25 гадоў

    Пратэст

    Каліноўскі напісаў гнеўны Пратэст супраць «белага» перавароту ў адрас варшаўскага цэнтра

  • канец сакавіка 1863 25 гадоў

    Паўстанцкі камісар

    Каліноўскі прызначаны паўстанцкім камісарам гародзенскага ваяводства

  • канец сакавіка-пачатак чэрвеня 1863 25 гадоў

    «Прыказ»

    К. Каліноўскі – паўстанцкі камісар на Гародзеншчыне. Шмат зрабіў для разгортвання, актывізацыі вызваленчага руху ў рэгіёне. Працягваў падтрымліваць сувязь са сваімі прыхільнікамі ў...

  • сярэдзіна траўня 1863 25 гадоў

    Інспекцыйная паездка

    Інспекцыйная паездка К. Каліноўскага і Э. Заблоцкага па слонімскім і ваўкавыскім паветах. Напярэдадні жорсткага бою з карнікамі праінспектаваны (21 траўня) злучаныя сілы паўстанцаў пад...

  • 23 траўня 1863 25 гадоў

    Якушоўка

    Каліноўскі апошні раз наведаў Якушоўку. Далей паездка працягвалася ўжо без Заблоцкага

  • 9 чэрвеня 1863 25 гадоў

    Вяртанне у Вільню

    З-за масавых арыштаў членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы «белыя» вымушаны вярнуць у Вільню Каліноўскага. У беларуска-літоўскім паўстанцкім цэнтры зноў пачаў расці ўплыў...

  • 11 чэрвеня 1863 25 гадоў

    «Не дзела панскае»

    Каліноўскі апублікаваў на беларускай мове «Прыказ... ...да народу зямлі літоўскай і беларускай», які між іншым даводзіў сялянам, што паўстанне - «не дзела панскае»

  • 26 чэрвеня 1863 25 гадоў

    Выканаўчы аддзел на Літве

    У Вільні абвешчана аб перайменаванні Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у Выканаўчы аддзел на Літве. Але, нягледзячы на гэта, залежнасць Вільні ад Варшавы хутка зноў стала чыста...

  • ліпень-жнівень 1863 25 гадоў

    «Дыктатар Літвы і Беларусі»

    Ізноў апынуўшыся ў кіраўніцтве паўстаннем, Каліноўскі прыкладае вялікія намаганні, каб ажывіць паўстанне, прыцягнуць да ўдзелу ў ім сялянскія масы. У другой палове лета, з масавым адыходам...

  • сярэдзіна ліпеня 1863 25 гадоў

    Пячатка камісара варшаўскага цэнтра

    Камісар варшаўскага цэнтра ў Вільні Н. Дзюлеран адкліканы ў Варшаву. Перад ад'ездам ён перадаў сваю пячатку К. Каліноўскаму. Новым камісарам неўзабаве быў прызначаны А. Авейдэ

  • ліпень 1863 25 гадоў

    Роўнасць Варшавы і Вільні

    К. Каліноўскі разам з Ул. Малахоўскім зноў узнімаюць пытанне аб узаемадачыненнях паміж Варшавай і Вільняй на аснове поўнай роўнасці

  • 31 ліпеня 1863 25 гадоў

    Арышт старшыні Выканаўчага аддзела

    Арыштаваны старшыня Выканаўчага аддзела на Літве Я. Гейштар. К. Каліноўскі ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр

  • 22 жніўня 1863 25 гадоў

    Арышт варшаўскага камісара

    Арыштаваны А. Авейдэ. Перад арыштам ён перадаў паўнамоцтвы варшаўскага камісара Каліноўскаму. Такім чынам, апошні сканцэнтраваў усю паўнату паўстанцкае ўлады на Беларусі і ў Літве ў сваіх...

  • верасень 1863 25 гадоў

    Паўстанне задушана

    Паўстанне на Беларусі практычна задушана

  • 13 верасня 1863 25 гадоў

    Вітаўт Парафіяновіч

    Каліноўскі пазнаёміўся са студэнтам Кіеўскага універсітэта Вітаўтам Парафіяновічам. Пазней гэты ўдзельнік паўстанцкай арганізацыі выдасць Кастуся жандарам

  • канец верасня 1863 25 гадоў

    Жандары натрапілі на след

    Жандары натрапілі на след Каліноўскага

  • 13 кастрычніка 1863 25 гадоў

    Ліст да каталіцкага святарства

    Каліноўскі напісаў гнеўны ліст-зварот да вышэйшага каталіцкага святарства, якое адкрыта здрадзіла паўстанню

  • сярэдзіна кастрычніка 1863 25 гадоў

    Святаянскія муры

    Кастусь пад імем Ігната Вітажэнца пасяліўся ў Святаянскіх мурах на кватэры № 16, што належала чыноўніку Жаброўскаму
  • канец лістапада-пачатак снежня 1863 25 гадоў

    Начная паліцэйская аблава

    Каліноўскі, начуючы ў канспіратыўнай кватэры на Зарэчнай вуліцы, цудам выратаваўся ад начное паліцэйскае аблавы
  • 20 студзеня 1864 25 гадоў

    «Głos z Litwy»

    Выйшаў першы нумар газеты «Głos z Litwy» – неафіцыйнага друкаванага органа ЛПК, да арганізацыі выдання якога меў дачыненне і Каліноўскі

  • 28 студзеня 1864 25 гадоў

    Здрада

    Удзельнік паўстанцкай арганізацыі Вітаўт Парафіяновіч на допыце выдаў жандарам месца жыхарства Каліноўскага і ягоны псеўданім

  • у ноч на 29 студзеня 1864 25 гадоў

    Арышт

    Каліноўскі арыштаваны ў Святаянскіх мурах

  • з 29 студзеня па 27 лютага 1864 26 гадоў

    Следства

    Следства па справе Каліноўскага

  • з 29 студзеня па 10 сакавіка 1864 26 гадоў

    «Пісьмы з-пад шыбеніцы»

    Каліноўскі за кратамі напісаў і перадаў на волю «Пісьмы з-пад шыбеніцы»

  • 1-2 сакавіка 1864 26 гадоў

    Суд

    Суд над К. Каліноўскім. Вырак – расстрэл. Пазней прысуд «міласціва» заменены на павешанне

  • 22 сакавіка 1864 26 гадоў

    Пакаранне смерцю

    У 10:30 раніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні К. Каліноўскі страчаны. Цела Змагара напачатку закапалі на месцы страты. Пазней яго таемна перанеслі на тэрыторыю Віленскай цытадэлі. Даследчыкі...

loader