Нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні у сям'і грэка-каталіцкага святара, якая, як мяркуецца, належала да шляхетнага роду
Напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» (не захавалася; мова, на якой быў напісаны твор, невядома, магчыма польская або латынь)
Ян Баршчэўскі пачаў вучыцца ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца, выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі
Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум. Працаваў настаўнікам і гувернёрам у розных месцах на малой радзіме. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор
Пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэнні марскога ведамства,...
Пазнаёміўся ў Пецярбургу з Тарасам Шаўчэнкай
Ян Баршчэўскі разам з іншымі членамі літаратурнага гуртка, які складаўся галоўным чынам з выхадцаў з Беларусі займаўся выданнем штогадовага альманаха «Niezabudka» на польскай мове
У часопісе «Rocznik literacki» упершыню былі надрукаваныя беларускія вершы Яна Баршчэўскага – «Дзеванька», «Гарэліца», магчыма ім апрацаваная (аўтарства цалкам не даказана) народная песня...
Ян Баршчэўскі выдаў свой галоўны твор – кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (тамы 1-4, на польскай мове), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісах...
У часопісе «Рубон» выйшла другая частка аповесці «Драўляны дзядок і мадам Інсекта»
Па запрашэнні польскага пісьменніка Г. Ржавускага Ян Баршчэўскі пераехаў у горад Чуднаў на Валыні. Пасяліўся ў доме графіні Ю. Ржавускай, дзе таксама жыў вядомы мастак-графік Напалеон...
У Кіеве выдаў першую частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе»