Быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле ў Варончы, прычым, двойчы - спачатку уніяцкім, а потым каталіцкім святаром, які даў яму другое імя Антоні
Ян Чачот перабраўся ў павятовы горад Навагрудак, дзе пачаў вучыцца ў дамініканскай школе
Ян Чачот моцна пасябраваў з сваім аднакласнікам Адамам Міцкевічам
Ян Чачот скончыў вучобу ў школе ў Навагрудку
Ян Чачот выехаў у Вільню
Ян Чачот паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага ўніверсітэту і праз фінансавыя цяжкасці правучыўся толькі адзін год. Каб зарабіць на хлеб, спачатку меў невялікі...
Ян Чачот паводле выдатнай рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічыўся ў Таварыства філаматаў, дзе прымаў чынны ўдзел на філамацкіх паседжаннях з сваімі творамі, з разглядам творчасці сяброў, з...
Першыя вядомыя літаратурныя творы Яна Чачота былі звязаны з філамацкім жыццём. Песні і вершы з нагоды студэнцкіх урачыстасцей пісаліся на гатовы матыў ужо вядомых яму беларускіх народных...
Ян Чачот быў прызнаны трэцім паэтам пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана на паэтычным турніры
Ян Чачот напісаў восем балад паводле беларускіх народных паданняў, якія дайшлі да нас, сярод якіх «Бекеш», «Наваградскі замак», «Калдычэўскі шчупак», «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах»,...
Ян Чачот паводле хронікі Марціна Бельскага і Яна Длугаша напісаў лібрэта оперы «Малгажата з Зэмбаціна». Адам Міцкевіч лічыў гэтае лібрэта творчай удачай сябра, даваў высокую ацэнку...
Першы беларускі твор Яна Чачота - паэтычная сцэнка (паводле іншых звестак - драматычная паэма), своеасаблівае віншаванне з імянінамі старшыні Таварыства філаматаў Юзафа Яжоўскага, родам з...
Папулярная сярод моладзі была песня Яна Чачота «Да пакіньце горла драць», напісаная да ўгодкаў філамата Дзянісія Хлявінскага
Ян Чачот у гонар Адама Міцкевіча, якога асабліва цікавілі творы на беларускай мове,да аднаго з прыездаў апошняга з Коўна напісаў верш «Едзеш, міленькі Адам», які быў прачытаны на імяніннай...
Ян Чачот распачаў актыўнае вывучэнне нямецкай мовы, што, аднак, не паўплывала на яго паэзію і скончылася перакладам некалькіх нямецкіх вершаў
Ян Чачот арганізаваў паэтычны клуб «Касталія», куды ўваходзілі будучы збіральнік і перакладчык летувіскіх песень Эмэрык Станевіч, паэт і перакладчык Юльян Корсак і іншыя
Ян Чачот пад час арышту ўжо сабраў значную колькасць народных песень, якія ўвайшлі ў яго рукапісны зборнік «Песенькі і іншыя творы», складзены ў турме паміж допытамі і перададзены на...
Ян Чачот каб адвесці пагрозу ад арыштаваных таварышаў, браў на допытах віну на сябе, за што разам з Тамашам Занам і Адама Сузіным панёс самае суровае пакаранне - дзесяцігадовае выгнанне ў...
Ян Чачот па абвяшчэнні выраку спачатку адбываў шасьцімесячнае пакараньне ў крэпасці Кізіл, дзе перакладаў Вашынгтона Ірвінга.
Яна Чачота з крэпасці Кізіл перавялі ва Ўфу
Ян Чачот паступіў на дзяржаўную службу канцылярыстам у бюро мясцовага губернатара ва Ўфе. Паэту таксама дазволілі жыць на кватэры ў заможніх гаспадароў і вучыць іх дзяцей
Пераклад Вашынгтона Ірвінга выйшаў у Вільні
Ян Чачот быў вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў дазвол пасяліцца ў цэнтральных губернях Расіі і змог пераехаць у Маскву
Ян Чачот жыў у Цверы, дзе падчас эпідэміі халеры па загадзе губернатара К. Я. Цюфяева разам з іншымі ссыльнымі палякамі паўгода ўтрымліваўся пад арыштам
Яну Чачоту дазволілі вярнуцца на Беларусь, у мястэчка Лепель, дзе ён уладкоўваецца канцылярыстам у інжынерным упраўленні Бярэзінскага канала, якое месцілася ў Лепельскім павеце. За добрую...
Яна Чачота па волі гасудара імператара адправілі дамоў, на Навагрудчыну, і знялі з яго паліцэйскі нагляд
Ян Чачот пачаў працаваць бібліятэкарам у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальніка Адама Храптовіча. Тут ён беспаспяхова спрабуе зацвердзіць у расійскім дваранстве сваю галіну...
Ян Чачот апублікаваў дзевятнаццаць арыгінальных беларускіх песень «з тэкстам арыгіналу» у выданні «Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны»
Паэтычны цыкл Яна Чачота пад назваю «Песенькі», складзены з адзінаццаці вершаваных твораў, быў размешчаны ў альманаху «Rubon»
Ян Чачот з'яўляецца аўтарам кнігі «Аповесці для маладых дзяўчат»
Ян Чачот выдаў зборнік песень асветніцка-павучальнага характару на польскай мове «Песні дзедзіча» (па-польску: Pieśni ziemianina)
Ян Чачот працягваў збліжэнне з беларускім словам, што адлюстроўваецца ў апошнім зборніке «Сялянскіх песень…». У яго ўвайшлі арыгінальныя валачобныя, вясеннія, купальскія, калядныя,...
Ян Чачот у надзеі паправіць сваё надломленае здароўе выехаў на лячэнне ў Друскенікі «на воды», дзе з ім здарыўся параліч. Але лячэнне не дало чаканага выніку
Ян Чачот памёр у суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца, дзе і быў пахаваны паблізу касцёла
Намаганнямі гарадзенца Заторскага над магілай Яна Чачота быў пастаўлены помнік, на якім выбілі эпітафію Антонія Эдварда Адынца