Фотаздымкі (12)
  • 24 снежня 1798

    Дзень нараджэння

    Адам Міцкевіч нарадзіўся ў маёнтку свайго дзядзькі ў Завоссі каля Навагрудку. Бацька пісьменніка выводзіў сябе з шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба «Порай», заснавальнікам якога...

  • 12 лютага 1799 0 гадоў

    Ахрышчаны

    Ахрышчаны ў Навагрудскім​ фарным касцёле

  • 13 верасеня 1807 8 гадоў

    Дамініканская павятовая школа

    Міцкевіч пачаў наведваць дамініканскую павятовую школу пры касцёл Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку

  • год 1811 12 гадоў

    Ода спачування пагарэльцам

    У Навагрудку адбыўся пажар і Адам Міцкевіч напісаў Оду спачування пагарэльцам, якую паказаў дырэктару дамініканскай школы. Той пасадзіў Адама ў карцар за хлусню, таму што не паверыў, што...

  • 16 траўня 1812 13 гадоў

    Памёр бацька

    Памёр бацька Адама Міцкевіча. Бацькаў сябар, суддзя Растоцкі дапамагаў маці гадаваць дзяцей. Ён браў іх на лета да сябе ў сядзібу Рута, што непадалёку ад Навагрудку

  • верасень 1815 16 гадоў

    Віленскі ўніверсітэт

    Адам Міцкевіч скончыў дамініканскую школу і паехаў вучыцца ў Віленскі ўніверсітэт.

  • кастрычнік 1817 18 гадоў

    Таварыства філаматаў

    Разам з Тамашам Занам і суполкай сяброў стварыў Таварыства філаматаў, якое было арганізаванае паводле масонскага ўзору, і пасля пераўтварылася ў змоўніцкую нацыянальна-патрыятычную...

  • год 1818 19 гадоў

    Першы апублікаваны верш

    Першы верш «Гарадская зіма» апублікаваны ў віленскай газеце Tygodnik Wileński

  • год 1819 20 гадоў

    Скончыў Віленскі ўніверсітэт

    Скончыў Віленскі ўніверсітэт з тытулам магістра і пачаў працаваць настаўнікам у Коўне

  • год 1820 21 год

    Памёрла маці

    У Навагрудку​ памірае маці Адама Міцкевіча

  • 26 снежня 1820 22 гады

    Ода да маладосці

    Напісаў Оду да маладосці. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосць трактуецца не як з'ява біялагічнага альбо...

  • год 1822 23 гады

    Тытул магістра філасофіі

    Падчас знаходжання ў Коўне напісаў дысэртацыю, за якую атрымаў тытул магістра філасофіі

  • год 1822 23 гады

    Першы вершаваны зборнік «Паэзія»

    У Вільне выходзіць першы вершаваны зборнік «Паэзія», які уключаў «Балады і рамансы» і прадмову «Аб рамантычнай паэзіі», стаў маніфестам рамантычнага кірунку ў польскай...

  • год 1822 23 гады

    Паэма «Мешка, князь Навагрудка»

    Адам Міцкевіч напісаў паэму «Мешка, князь Навагрудка»
  • кастрычнік 1823 24 гады

    Арышт

    У час працы на радзіме Адам Міцкевіч падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак і паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, але замежную вандроўку не дазволілі. Паехаў у Вільню, дзе быў...

  • красавік 1823 24 гады

    Выпушчаны з турмы

    Адам Міцкевіч быў выпушчаны з турмы на парукі

  • кастрычнік 1824 25 гадоў

    Накіраваны ў Пецярбург за прызначэннем

    Адам Міцкевіч быў высланы ў выгнанне з Літвы і накіраваны ў Пецярбург за прызначэннем.

  • 8 лістапада 1824 25 гадоў

    Прыбыў у Пецярбург

    Міцкевіч прыбыў у Пецярбург​ за прызначэннем. У чаканні прысуду Міцкевіч сышоўся з дэкабрыстамі (К. Рылеевым ды А. Бястужавым) і атрымаў нават даручэнне зблізіць расейскіх рэвалюцыянераў...

  • з лютага па сакавік 1825 26 гадоў

    Адэса

    Знаходзіўся ў Адэсе з выездам у Крым

  • са снежня 1825 26 гадоў

    Знаходзіўся ў Маскве

    Знаходзiўся ў Маскве, дзе няўдала спрабаваў ажаніцца на Караліне Яніш, будучай паэтэсы і перакладчыцы Караліне Паўлавай. Маскоўскі ваенны генерал-губернатар залічыў Міцкевіча ў сваю...

  • вясна 1826 27 гадоў

    Маскоўскае літаратурнае асяроддзе

    Рэдактар «Московского телеграфа» Н. Палявой увёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе і ён стаў частым госцем славутага салону княгіні-паэтэсы Зінаіды Валконскай, зблізіўся там з...

  • год 1826 27 гадоў

    Кніга «Санеты»

    У Расеі выйшла кніга «Санеты», якая ўключыла цыкл «Крымскіх санетаў» з вобразам героя-пілігрыма, які сумуе пра пакінутую радзіму, і новымі для польскай паэзіі ўсходнімі матывамі

  • з лістапада 1827 28 гадоў

    Зноў у Пецярбурзе

    Адам Міцкевіч вяртаецца ў Пецярбург

  • год 1828 29 гадоў

    Паэма «Конрад Валенрод»

    Адам Міцкевіч напісаў паэму «Конрад Валенрод». У сюжэце паэмы «Конрад Валенрод» выкарыстаны матывы гістарычнага змагання старажытных ліцвінаў супраць крыжакоў.

  • з траўня 1829 30 гадоў

    Падарожжа па Еўропе

    Пасля ссылкі і дазволу з’ехаць за мяжу Міцкевіч падарожнічаў па Еўропе. Спачатку на ангельскім параходзе «Георг IV» ён накіраваўся ў Нямеччыну, наведаў Любэк, Гамбург ды Берлін, у якім...

  • год 1831 32 гады

    Паўстанне

    Прыехаў у Вялікапольшчу з намерам перайсці мяжу і вярнуцца да ахопленага паўстаннем Царства Польскага, але ў рэшце рэшт паэт застаўся ў Дрэздэне, дзе сустрэў землякоў, якія эмігравалі

  • год 1832 33 гады

    Пераехаў у Парыж

    З Дрэздэну Адам Міцкевіч накіраваўся ў Парыж, дзе супрацоўнічаў з дзеячамі польскай і літоўска-беларускай эміграцыі, займаўся палітычнай публіцыстыкай. Разам з І. Лялевелем адзін з...

  • год 1832 33 гады

    «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства»

    Стварыў знакамітыя «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства», дзе ў стылі біблейскіх прарокаў выказаў веру ў вызваленне народа, што стане сімвалам і прадвеснікам свабоды ўсіх...

  • 22 ліпеня 1834 35 гадоў

    Шлюб

    Ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай, якая нарадзіла яму 6 дзяцей (2 дачок і 4 сына)

  • год 1834 35 гадоў

    Паэма «Пан Тадэвуш»

    Адам Міцкевіч напісаў паэму «Пан Тадэвуш»​, у якой маляўніча і яскрава раскрыты характэрны ўклад жыцця і побыту мясцовай шляхты, дадзены шырокая панарама народнага жыцця на Беларусі...

  • год 1835 36 гадоў

    Нарадзілася дачка Марыля

    Нарадзілася дачка Марыля, якую назвалі ў гонар Марылі Верашчакі, якую вельмі кахаў Адам Міцкевіч і якой прысвячаў вершы
  • 23 чэрвеня 1838 39 гадоў

    Нарадзіўся сын Уладзіслаў

    Нарадзіўся сын Уладзіслаў

  • 18 альбо 19 снежня 1838 39 гадоў

    Спроба самагубства

    Спроба самагубства. Выскачыў з акна з-за праблемаў у шлюбе. У жонкі Адама Міцкевіча Цаліны была шызафрэнія, сям’я жыла вельмі бедна.

  • год 1839 40 гадоў

    Прафесар Лазанскага ўніверсітэта

    Прафесар Лазанскага ўніверсітэта

  • год 1840 41 год

    Кафедра славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс

    Узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы, стаў першым прафесарам славянскай славеснасці ў гэтай установе. У лекцыях даў высокую ацэнку беларускай мове і...

  • з 1841 42 гады

    Прэзыдэнт Гістарычнага факультэту

    Адам Міцкевіч быў прэзыдэнтам Гістарычнага факультэту Літаратурнага таварыства ў Парыжы

  • год 1841 42 гады

    Анджэй Тавяньскі

    Падпаў пад уплыў прапаведніка польскага месіянства Анджэя Тавяньскага

  • год 1844 45 гадоў

    Прапаганда тавянізму

    Францускія ўлады абвінавацілі Міцкевіча ў прапагандзе тавянізму з нагоды: палітычнага ўхілу яго лекцыі (усхвалення Напалеона), у сваіх лекцыях агучваў погляды яўна антыкаталіцкія –...

  • год 1846 47 гадоў

    Разарваў стасункі з Тавяньскім

    Адам Міцкевіч разарваў стасункі з Тавяньскім

  • красавік 1848 49 гадоў

    Польскі легіён

    У час «Вясны народаў» Адам Міцкевіч стварыў у Італіі польскі легіён

  • год 1849 50 гадоў

    «La Tribune des Peuples»

    У Парыжы стаў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам «La Tribune des Peuples». У выніку інтэрвенцыі расейскай амбасады ў Парыжы, часопіс быў зачынены за агучванне радыкальных грамадзкіх...

  • год 1850 51 год

    Нарадзіўся сын Юзаф

    Нарадзіўся сын Юзаф

  • год 1851 52 гады

    Адданы пад нагляд паліцыі

    Адам Міцкевіч быў адданы пад нагляд паліцыі

  • красавік 1852 53 гады

    Адпраўлены ў адстаўку

    Адам Міцкевіч быў адпраўлены ў адстаўку разам з Жулем Мішле і Эдгарам Кінэ

  • 31 кастрычніка 1852 53 гады

    Бібліятэкар Арсенала

    Адам Міцкевіч стаў бібліятэкарам Арсенала

  • 5 сакавіка 1855 56 гадоў

    Памёрла жонка

    Памёрла жонка Адама Міцкевіча Цэліна Шыманоўская

  • 11 верасня 1855 56 гадоў

    Канстанцінопаль

    Падчас Крымскай вайны з'ехаў у Канстанцінопаль, маючы намер арганізаваць Новы польскі, а таксама яўрэйскі легіён для дапамогі французам і англічанам у барацьбе з Расеяй. Адам Міцкевіч...

  • 26 лістапада 1855 56 гадоў

    Смерць

    Памёр у Канстанцінопалі​ падчас эпідэміі халеры. Перад смерцю сказаў свайму сябру Служальскаму, калі той спытаўся, ці не хоча ён што-небудзь перадаць дзецям: «Няхай любяць адзін аднаго», – і...

  • 7 студзеня 1856

    Цела перавезена ў Парыж

    Цела Адама Міцкевіча было перавезенае ў Парыж і пахаванае на могілках дэ Шампо ў Манмарсі

  • год 1890

    Перазахаваны ў Кракаве

    Перазахаваны ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава на ўзгорку Вавель у Кракаве

loader